запляска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Зрабіць пляскатым.

З. цвік.

2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

З. лапатай зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмалі́ць, -малю́, -ма́ліш, -ма́ліць; -мо́лены; зак., што.

Заліўшы смалой, зрабіць непранікальным.

З. човен.

|| незак. засмо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацю́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што) (разм.).

Пастаяннымі прычэпкамі, нападкамі зрабіць запужаным, забітым.

Зусім зацюкалі хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́жыць², -жу, -жыш, -жыць; зак., каму (разм.).

Зрабіць уступку, уважыць.

Умей з. малодшаму.

|| незак. зважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Зрабіць што-н. наспех, абы-як.

Сяк-так зляпаў дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змачы́ць, змачу́, змо́чыш, змо́чыць; змо́чаны; зак., што.

Зрабіць мокрым, вільготным.

Дождж змачыў сена.

|| незак. змо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абязво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго.

Пазбавіць волі; зрабіць бязвольным.

А. чалавека.

|| незак. абязво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абяссме́рціць, -рчу, -рціш, -рціць; -рчаны; зак., каго-што (кніжн.).

Зрабіць незабыўным у памяці народа, праславіць.

А. імя паэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́льшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

Зрабіць большым па колькасці, памеры, аб’ёме і пад.

П. зямельны надзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спярэ́сціць¹, -рэ́шчу, -рэ́сціш, -рэ́сціць; -рэ́шчаны; зак., каго-што.

Зрабіць пярэстым.

Трэшчыны спярэсцілі сцяну.

|| незак. спярэ́шчваць, -аю, -аеш, -ае.