До́за ’доза’ (БРС). Рус. до́за, укр. до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч. δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нягі́пта, негіпта ’непраходнае, гіблае месца ў балоце; нешта непрыемнае, цяжкае; няздольны, няварты чалавек’ (ТС). Да геаграфічнай назвы Егіпет, якая ў біблейскай традыцыі стала агульнай назвай для абазначэння беспрасветнай цемры, у тым ліку і ў духоўным плане, гл. глосу ў Скарыны: Егіпет — «темности». Параўн. таксама егіпта ’ліха’ (< грэч., Мовазнавство, 1973, 5, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арке́стр. З рус. орке́стр (Крукоўскі, Уплыў, 84), дзе ў XVIII ст. з заходнееўрапейскіх моў, магчыма, франц. orchestre (улічваючы французскае вымаўленне ch як к у гэтым слове насуперак Фасмеру, 3, 153; параўн. Праабражэнекі, 1, 658) ці з ням. Orchester. Польск. orkiestra (з іт.) дало бел. дыял. форму арке́стра. Канчатковая крыніца — грэч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.
Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панагі́я ’нагрудны знак праваслаўных епіскапаў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку’ (ТСБМ). Рус. панаги́я ’вобраз божай мацеры, які носяць архіерэі на грудзях; прасфора ў гонар Багародзіцы’, ст.-рус., ц.-слав. панагия ’тс’, ст.-рус. понагия ’тс’. З грэч. Παναγία ’прасвятая (эпітэт Багародзіцы)’ (гл. Фасмер, 3, 196; Праабражэнскі, 2, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патка́ць ’сустрэць’ (Яруш., Нас.), патка́нне ’сустрэча’ (Нас.). Польск. potkać (się), spotkanie, чэш. ‑tkati (potkati, setkati se) ’тс’, ст.-чэш. potka ’сустрэча’. Да прасл. *tъk‑ (< і. -е. *tukh‑): чэш. se‑tkati se ’сустрэць’ (< sъ‑tъk‑) — ст.-грэч. συν‑τυγχάνω ’сустракаю’, у якім само τυγχάνω азначае ’выпадкова сустрэцца’ (Брукнер, 571; Махэк₂, 644).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́ван ’пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка’ (ТСБМ, Мат. Гом.), сава́ны мн. ’тс’ (Байк. і Некр.). Рус. са́ван, ст.-рус., царк.-слав. савань. Праз грэч. σάβανον з сяміцкіх моў, параўн. араб. sabanijjat, г. зн. ’тканіна, якую рабілі ў Сабане каля Багдада’; гл. Міклашыч, 288; Фасмер, 3, 542 з іншай літаратурай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)