працячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. працёк, ‑цякла, ‑цякло, зак.
1. Прайсці дзе‑н. сваім цячэннем (пра раку, ручай). Заўтра сотні ў пустыні Праменістых рэк працякуць. Панчанка.
2. Пранікнуць, прасачыцца (пра ваду, вадкасць). Вада працякла ў лодку. / у безас. ужыв. Тут пахла сырымі анучамі, венікамі. Сцены аблупленыя, на столі вялікі руды круг — працякло са страхі. Арабей.
3. Перастаць затрымліваць ваду ці іншую вадкасць. Чайнік працёк. Страха працякла.
4. Прайсці, мінуць (пра час, падзеі). Наша маленства працякло задоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Грамовіч. Шмат гадоў працякло З таго слаўнага дня, Як на нашай зямлі Заяснела вясна. Журба.
•••
Многа вады працякло (ўцякло) — многа прайшло часу, змен.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пялёскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Ударацца аб што‑н., утвараючы пры гэтым шум; плюхацца (звычайна пра ваду). Мора ў гэты час было спакойнае і ляніва пялёскалася аб гальку. Паслядовіч. Голас замоўк, але ўсім здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму і паплавы з шолахам дубоў, і Дняпро, што пялёскаўся ля берага. Караткевіч.
2. Рухацца, перамяшчацца ў вадзе, распырскваючы яе і робячы пры гэтым характэрныя гукі. У недалёкай рачулцы пялёскаліся, відаць, качкі. Лынькоў.
3. Купацца, мыцца, распырскваючы ваду. Каля.. [дачніц], з берага, пялёскаюцца і вішчаць ад захаплення іх дзеці. Васілевіч. З задавальненнем пялёскалася .. [Людміла] каля студні. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обже́чься
1. (получить ожог) апячы́ся, мног. паапяка́цца;
2. перен. апячы́ся, мног. паапяка́цца;
◊
обжёгшись на молоке́, бу́дешь дуть и на во́ду посл. апёкшыся малако́м, і ваду́ студзі́ць бу́дзеш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кука́н, ‑а, м.
Вяровачка, на якую нанізваюць злоўленую рыбу, каб апусціць яе ў ваду да канца лоўлі. Тады хлопец згінаецца, выцягвае з вады кукан, на які нанізаны акуні, а зверху вялізны толькі што злоўлены шчупак кілаграмаў на шэсць і працягвае ўсю гэту здабычу Лявону. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
Зрабіць мутным. Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду. Даніленка. Калі Васіль пераступіў парог цёплага памяшкання, духата ў хаце дала яму ў твар і замуціла свядомасць. Грамовіч.
•••
Вады (нікому) не замуціць — (нікому) не зрабіць шкоды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збан, ‑а, м.
Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку і носік. Ад сцюдзёнай вады збан пакрыўся халодным потам. Бяганская. Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб’ецца. Прыказка. // Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў такой пасудзіне. Збан малака.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́ца, ‑ы, ж.
1. Лопасць параходнага кола. Параход лапатаў пліцамі, часта прыставаў да крутога берага. Грахоўскі. Шлёпаюць па вадзе пліцы параходных колаў, дрыжыць ад празмернага намагання машыны палуба парахода, пеніцца за кармой вада. Сяргейчык.
2. Спец. Чарпак, пры дапамозе якога зліваюць ваду на судне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́крыў, ‑крыва, м.
Тое, што і покрыва. А ручаіны стараюцца: нясуць жоўтую ваду з поля.., узрываюць ледзяны пакрыў ракі. Лужанін. Затое буйна разросся сад — яблыні і грушы так сашчапіліся голлем, што стварылі суцэльны пакрыў. Навуменка. Пад покрывам зімовай ночы партызаны падкрадаюцца да варожай камендатуры. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяльча́к, смельчака, м.
Разм. Смелы чалавек. Адразу ж знайшоўся смяльчак, распрануўся і скочыў у возера. Шашкоў. Смельчакі пад суцэльным шквалам агню ўсё ж неяк ухітраліся насіць у біклагах параненым ваду. Сачанка. Ніхто не адважваўся адкрыць перад Кацярынаю сваё сэрца, хоць смельчакоў хапала ў Залесавічах. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вірыць, ст.-бел. вирити, вирить ’абвінавачваць’ (Гарб.). Дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑it‑i ад ві́ра 2 (гл.).
Віры́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’; ’бурліць, кіпець, вірыцца’ (БРС, КТС). Польск. уст. wirzyć się ’віраваць’, чэш. vířiti ’кружыцца, узнімацца, віраваць’, славац. víriť ’кружыцца’, víriť sa ’кружыцца (пра снег, ваду, паветра)’. Утворана ад вір 1 пры дапамозе суф. ‑it‑i.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)