знаццё, ‑я, н.

Разм. (звычайна са словамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў. Чыгрынаў. Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святата́цтва, ‑а, н.

Кніжн. Зневажанне царкоўнай святыні; кашчунства. // перан. Зневажанне чаго‑н. дарагога, паважанага. Я глядзеў на жанчыну, як на нейкую вышэйшую істоту, як на штосьці такое, да чаго нават дакрануцца грэшна, проста немагчыма, бо гэта будзе святатацтва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Замазаць, заляпіць чым‑н. усё, многае. Пазамазваць надпісы на сцяне. □ Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач.

2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Пазамазваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паапякаць рукі. Паапякаць плечы на сонцы. □ — Каваль [з хлопца] будзе. Яго з кузні за вуха не выцягнеш. То ў сажу выпацкаецца, то пальцы паапякае. І ніколі не плача. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюрпры́з, ‑у, м.

Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураджа́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць. Шамякін.

2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́рно безл.

1. в знач. сказ. напэ́ўна, пэ́ўна;

э́то уж наве́рно гэ́та ўжо напэ́ўна (пэ́ўна);

наве́рно так и бу́дет напэ́ўна (пэ́ўна) так і бу́дзе;

2. вводн. сл. напэ́ўна, му́сіць, віда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнев гнеў, род. гне́ву м.;

не во гнев будь ска́зано не ў кры́ўду ка́жучы, не ў гнеў бу́дзе ска́зана;

положи́ть (смени́ть) гнев на ми́лость змяні́ць гнеў на ла́ску (на мі́ласць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злачы́нец, ‑нца, м.

Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік. Лынькоў. Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрве́нцыя, ‑і, ж.

Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы. Замежная ваенная інтэрвенцыя. Прамая інтэрвенцыя. □ Гісторыя грамадзянскай вайны, гісторыя шмат якіх інтэрвенцый супроць Краіны Саветаў даводзіць .. [Нявіднаму], што перамога будзе на баку бальшавікоў і на гэты раз. Колас.

[Лац. interventio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)