ста́ршы, -ая, -ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. навуковы супрацоўнік.

С. радыст.

С. лейтэнант.

2. ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач. наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.

Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.

3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

Вучні старшых класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад асудзіць.

2. у знач. прым. Такі, якому суджана гібель.

3. у знач. наз. асу́джаны, ага, м.; асу́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто прызнаны вінаватым і нясе кару згодна з судовым прыгаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да багажу (у 1 знач.). Багажная квітанцыя, каса. // Прызначаны для багажу (у 1 знач.). Багажны вагон. Багажнае аддзяленне.

2. у знач. наз. бага́жны, ага, м. Чыгуначны служачы, які прымае і выдае багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвінаваціць.

2. у знач. наз. абвінава́чаны, ага, м.; абвінава́чаная, ‑ай, ж. Той (тая), каго абвінавацілі, лічаць вінаватым (вінаватай). Багушэвіч папрасіў суд дазволіць абвінавачанаму сесці побач з ім за сталом абаронцы. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаво́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гаварыць. Многа гаворана, ды мала сказана. З нар.

2. у знач. наз. гаво́ранае, ага, н. Тое, што было выказана. сказана. Халімон успрымаў гаворанае, як заданне людзей, якім ён даўно падуладны. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замыка́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад замыкаць.

2. у знач. наз. замыка́ючы, ага, м.; замыка́ючая, ‑ай, ж. Той, хто ідзе ў калоне апошнім. Праходзілі паўз крайнія хаты рэдкія бязладныя рады замыкаючых. Быкаў.

3. Дзеепрысл. незак. ад замыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касала́пы, ‑ая, ‑ае.

Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі. Шаройка хутка закрочыў паміж дрэў, шыракаплечы, касалапы, як мядзведзь... Шамякін. // у знач. наз. касала́пы, ага, м. Пра мядзведзя. На досвітку сёння да сувязістаў завітаў касалапы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патаго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту. Патагонныя сродкі. // у знач. наз. патаго́ннае, ага, н. Сродак, лякарства, якія выклікаюць ўзмоцненае выдзяленне поту. Прапісаць патагоннае. Выпіць патагоннае.

2. перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы. Патагонная сістэма працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туберкулёзу. Туберкулёзны працэс. Туберкулёзная палачка. // Хворы туберкулёзам. Туберкулёзны хлопец. / у знач. наз. туберкулёзны, ага, м.; туберкулёзная, ‑ай, ж. // Звязаны з лячэннем і прафілактыкай туберкулёзу. Туберкулёзны санаторый. // Заражаны туберкулёзам (аб прадуктах). Туберкулёзнае мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ўласнага ўчастка зямлі, неабходнага для вядзення гаспадаркі. Высвятляецца, што Леапольд Гушка — патомак сілезскіх ткачоў, беззямельны парабак з панскага двара. Луфераў. / у знач. наз. беззяме́льны, ага, м. [Захараў:] — Ён [Тодар] з беззямельных, з Кісялёў, сусед наш. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)