Вяршы́ня ’верхняя частка чаго-небудзь: гары, будынка, дрэва’ (КТС, БРС). Беларуская інавацыя, якая ўзнікла ў выніку пераўтварэння прасл. vьrš‑ina пад уплывам лексем з суф. ‑ynʼi ці, у прыватнасці, літ. viršūnė ’тс’, што выклікала змякчэнне зычнай у суфіксе. Параўн. таксама вяршы́на (гл.). Сюды ж вяршынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відэльцы ’відэлец’ (Янк. II.; лаг., КЭС, Мядзв., Шат., Нас., Бяльк.). Запазычана з польск. widelcy. На бел. глебе гэта лексема ўжываецца таксама ў форме відэлцы ’тс’ (Нас., ваўк., маст., слонім., Сцяц., Словаўтв.) з цвёрдай зычнай перад суф. ‑ц‑, як і інш. бел. словы з гэтым суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рцавы ’гарцавы’ (БРС), ’які змяшчае ў сабе меру ў гарнец’ (Нас.), гарцо́вы ’тс’ (Касп.). Параўн. гарцаво́е ’від аплаты збожжам’ (Сл. паўн.-зах.). Да запазычанага з польск. мовы га́рнец, ґа́рнец (гл.). Форму гарцо́вы можна таксама лічыць узятай непасрэдна з польск. (параўн. ст.-бел. кгарцовый, Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набэ́дрыкі ’збруя’ (Байк. і Некр., Бяльк.), ’частка збруі’ (карэл., Янк. Мат.). Гл. набе́дрыкі ’тс’; цяжка вытлумачыць спалучэнне бэ, што, магчыма, звязана з дээтымалагізацыяй слова і ўспрыняццем яго як запазычанага, але польск. nabiedrznik ’тс’. Можна дапусціць таксама ўкраінскае пасрэдніцтва, параўн. палеск. набе́дрыки ’тс’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надума́ць ’надуваць, навейваць’ (бешанк., Нар. сл.). Да дзьмуць (гл.), параўн. таксама надма́ць ’надуць’ надыма́ць ’надуваць’ (Нас.); ‑ду — у аснове, відаць, пад уплывам дуць — для ўсіх славянскіх моў характэрна змешванне асноў *duti і *dǫti (*duti: *dujjǫ × dǫti: dъmǫ), гл. Трубачоў, Эт. сл., 5. 99–100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэрознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагадзі́цца ’выказаць сваю думку з кім-, чым-н.; згадзіцца; прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.; памірыцца з кім-н.’ (ТСБМ, Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад гадзіцца < год (гл. таксама годны). Сюды ж вытворныя пага́дліва ’памяркоўна, паблажліва’ (Др.-Падб., Гарэц.), пага́дны ’паблажлівы, спачувальны’ (Федар. VII, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́ ’шалупінне, вотруб’е, луска’, лузґа ’кастрыца льну’ (Нас., Дразд., Гарэц., Грыг., Бяльк., ТСБМ, Выг. дыс.; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лузга́, рус. лузга́ ’тс’, каш. łuzga, lëzga ’гільза’, ’похва’, славен. luzgína ’шалупіны’. Прасл. luzga ’шалупіны, луска’ (Слаўскі, 5, 374–375). Гл. таксама луза́ць і луска́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)