паско́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скаціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. бярвенне ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Умыць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей.

П. твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Усцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. мяхі на воз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Шчыпаць час ад часу.

П. траву.

Мароз пашчыпвае твар і вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перайна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Змяніўшы, зрабіць іншым.

П. характар.

|| незак. перайна́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).

Пакалечыць усіх, многіх або ўсё, многае.

Вайна перакалечыла людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; -то́млены; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць.

Н. ногі.

|| незак. натамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нешматлі́кі, -ая, -ае.

Які складаецца з невялікай колькасці каго-, чаго-н.

Н. атрад геолагаў.

|| наз. нешматлі́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

Н. сваё імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абмыць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раны.