вераснёўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае дачыненне да верасня; вераснёвы. У тую вераснёўскую ноч многія работнікі леглі спаць вельмі позна. Шамякін. // Характэрны для верасня. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Разм. Уцяміць, да канца зразумець. Іван Васільевіч не адразу дацяміў, што звоняць у школе. Шамякін. Толькі цяпер Вера дацяміла, чаму Міхась павёў размову здалёк. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубня́к, ‑у, м.

Малады дубовы лес. У дубняку густы пах прэлага лісця і жалудоў ап’яняў змораных людзей. Шамякін. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заду́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задуменны. Арцём, Захаравіч любіў дачку, ціхую, задумлівую, прыгожую дзяўчыну. Шамякін. Твары людзей былі стомленыя, задумлівыя. Шчарбатаў. Высокія сосны сустрэлі Сашку ціхім, задумлівым шумам. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыёт, ‑а, М ідыёце, м.

1. Разумова адсталы, недаразвіты, прыдуркаваты чалавек.

2. Разм. лаянк. Дурань, тупіца. Кюблер паморшчыўся, нібы ў яго моцна забалеў зуб, некага вылаяў: — Ідыёт! Заўсёды спяшаецца. Шамякін.

[Ад грэч. idiōtēs — невук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́спацца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Сплючы, адпачыць. Выспацца да ўсходу сонца. Добра выспацца. // Паспаць уволю; адаспацца. Была нядзеля, тэрміновай работы не было, і.. [Маша] вырашыла выспацца за ўсе тры начы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што‑н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.

2. Скончыць кашляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесцырымо́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесцырымоннага; развязнасць. Не надта блізка знаёмы яны [Тарас і Славік] .. А таму Славіку пры ўсёй яго бесцырымоннасці нялёгка было папрасіць грошай у гэтага спакойнага, старэйшага па ўзросту хлопца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пасіўнага (у 1 знач.). Кепска адчула сябе Валя: яна зразумела, што ісці бескарысна, і ўзлавалася на сябе, на Марыну за пасіўнасць, за няздатнасць да подзвігу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватара́нцтва, ‑а, н.

Пражыванне на становішчы кватаранта. Лемяшэвіч не мог толькі дараваць .. [Арэшкіну] кватаранцтваў Снегірыхі і неўзабаве пасля размовы з самой Аксінняй Хвядосаўнай пагутарыў на гэту тэму і з ім. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)