свіны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да свінні (у 1 знач.). Свіное сала. Свіны статак. // Прызначаны для свіней. Свіная ферма. Свіная бульба. // Прыгатаваны, зроблены з мяса ці скуры свінні. Свіная тушонка. Свіныя катлеты. // Такі, як у свінні; маленькі, заплыўшы (пра вочы). З-пад калматых броваў пазіралі маленькія свіныя вочкі. Карпюк.

•••

Сабрацца (прыйсці) у свіныя галасы гл. сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Схадзіць куды‑н. і прыйсці назад. [Пятрэсь:] — Ніхто і не глянуў, што я ў гэтых трантах туды прыйшоў... Ат, дарам толькі сцягаўся. Арочка.

2. Знасіцца. Касцюм сцягаўся хутка. // перан. Вычарпацца, зрасходавацца. Мінула яшчэ тры гады. Сілы Агеевы за гэтыя гады сцягаліся, растрэсліся па полі ды па лесе, як цягаў бярвенні. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узня́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узняць.

2. у знач. прым. Які ўзвышаецца, узносіцца ўверх. Высока ўзнятыя вяршыні гор.

3. у знач. прым. Радасна-ўсхваляваны. Хлопцы ішлі вясёлыя, і настрой у іх быў узняты. Колас. Кацярына так узнята Не была яшчэ ў жыцці. Хвалявалася занадта, Не магла ў сябе прыйсці. Броўка. // Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раста́ць, -та́ну, -та́неш, -та́не; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.

Снег растаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.

Дарога растала.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.

Гукі песні расталі ў бязмежнай далечыні.

Туман растаў.

4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.

Р. ад пахвалы.

|| незак. растава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; -тава́й.

|| наз. растава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

Машыны сцішыліся.

2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

У зале сцішыліся гукі акардэона.

Перад навальніцай усё сцішылася.

3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

Дзіця паплакала і сцішылася.

4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

Раніцай дождж сцішыўся.

5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуцьпрыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прыйсці на памяць, успомніцца. З’явяцца новыя людзі, новыя інтарэсы, і можа толькі гады ў рады прыгадаецца.. [Таццяне] сёлетняя практыка — прыгадаецца, каб адразу ж і забыцца. Васілёнак. Даўнім смуткам павеяла на мяне. Прыгадалася сцюдзёная зімняя ноч... Хомчанка. «Слязьмі гору не паможаш», — прыгадаліся .. [Галі] словы маці. Ваданосаў.

2. Уявіцца. Гэта можа толькі прыгадацца ў марах, Як спявала поўная душа. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся, ‑плятуцца; пр. прыплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.

1. Прыйсці куды‑н., ідучы паволі, з цяжкасцю. Увечары, толькі сцямнела, да воза.. прыплёўся Міканор. Мележ. [Зоська:] А-а! Дзядочак к нам на госці прыплёўся. Купала. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі пярэднімі нагамі. Ваданосаў.

2. перан. Разм. Прыблюзніцца, здацца. «І трэба ж... прыпляцецца што...» — пацёр Адам.. вочы. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Прыйсці на памяць, успомніцца. Прафесару прыпомніўся адзін са шматлікіх завулкаў вялікага горада. Галавач. І чамусьці прыпомнілася Ірыне — так, толькі на адзін няўлоўны міг, — як некалі перасаджваў гэтую ігрушу яе Якаў. Даніленка.

2. Разм. Не забыцца, не даравацца; быць пастаўленым у віну. Цяпер усе яго грахі прыпомніліся яму, і яго зноў сталі цягаць і калоціць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)