пры́мы, ‑аў; адз. няма.
Пасяленне, пражыванне мужчыны пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі; прымацтва. Маці кажа, што трэба сыну ісці куды-небудзь у прымы, да багатай дзеўкі, а бацька пярэчыць: «Прымачы хлеб сабачы»... Пестрак. Прымы .. [Лапінкі] нясытыя: морг поля і хата на курынай ножцы. Брыль.
•••
Прыстаць (пайсці) у прымы гл. прыстаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісто́к, ‑тка, м.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст. Граф Ельскі выняў з кішэні свісток і.. свіснуў. Пестрак.
2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Рэзкі свісток.. расплываецца ў хмызе і заціхае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшчэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі тоўсты. Едзем пад таўшчэзнымі выноснымі соснамі, як нібы пад раскошным скляпеннем якогасьці храма. Пестрак. Пад дубам, у цяньку, на квяцістай коўдры ляжаў у кароткіх штоніках пан Ракоўскі, побач сядзела яго жонка — таўшчэзная рыжая кабеціна з залепленым паперай носам, каб не загарэў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць уцеху; радасны, прыемны. Залятала ў душу Андрэя так патрэбная цяпер уцешная мелодыя. Пестрак. Самыя ўцешныя моманты ў Ганьчыным жыцці бываюць тады, калі ў мацеры нічога не баліць і калі яна можа цэлы вечар расказваць і расказваць, пра што б Ганька ні пыталася. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць пры рытмічнай працы гукі, падобныя на «чах-чах». Яшчэ чахкае труба электрастанцыі, па гулкіх драўляных тратуарах прайшло гуртам некалькі чалавек. Лобан. Пайшлі тралейбусы і трамваі. Чутно было, як воддаль на вакзале чахкаюць цягнікі. Сабаленка. Глуха за чыгункай пры лесе чахкала лесапільня. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй. Шляхецкі род. Шляхецкае саслоўе. □ Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з’ехалася ўся радня, якая толькі была ў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца. Пестрак. // Уласцівы шляхце, шляхецтву. Шляхецкі гонар.
[Польск. szlachecki.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыме́ць, ‑міць; незак.
Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заглы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак., у што.
Разм. Зайсці, заехаць, пранікнуць у глыб чаго‑н. Заглыбіцца ў лес. □ [Бацька з Алесем] спусціліся з тэрасы на круг гонару і заглыбіліся ў адну з радыяльных алей. Караткевіч. // перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку, унікнуць у сутнасць якой‑н. справы. Малашкін заглыбіўся ў працу над дакладам. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грыва́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікай грывай (у 1 знач.). Чуваць было вызвоньванне званочкаў, якімі былі абвешаны грывастыя шыі чорных коней. Пестрак. З-за дрэў пазіралі лютыя тыгры, грывастыя львы і малпы. Грамовіч. // Падобны на грыву, у форме грывы. Праз белае воблака пары прабіўся агонь і грывасты слуп чорнага дыму. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; заг. адпарыруй; зак.
1. Адбіць удар праціўніка (звычайна пры фехтаванні). Чарапіцкі з месца кінуўся да Барвіны.., але той ужо стаяў на нагах, гатовы адпарыраваць удары. Пестрак.
2. перан. Абвергнуць, адхіліць чые‑н. довады, папрокі. Калі ж дакладчык прабаваў адпарыраваць рэпліку, у пакоі ўспыхваў гучны рогат. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)