глы́ба, ‑ы, ж.
Вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдага цела. Гранітная глыба. Глыба лёду. □ Летні сад над Нявою, агні над Фантанкай, Медны коннік на глыбе, залочаны шпіль... Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.
Адкрыць, расплюшчыць (пра вочы). Калі.. [Завішнюк] адплюшчыў вочы, убачыў, як над лесам, над самымі Мсціжамі, там, куды вяла шаша, гарыць зараза. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многагало́сы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з многіх галасоў. Многагалосае ўра ўзляцела над плошчай, рэхам пракацілася над заснежанымі вуліцамі, над полем. Лынькоў. // Шумны. Многагалосы натоўп. □ Я моўчкі вітаю дзень многагалосы, Дубоў грамаду, красу лугавую. Колас.
2. Спец. Пабудаваны на спалучэнні некалькіх галасоў, якія гучаць адначасова; поліфанічны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пагрэ́біца ’лесвіца ў склеп або яму’ (Сцяшк.). Ад пограб ’склеп’ (гл.) з суф. -ица. Параўн. і рус. погребица ’збудаванне над пограбам, склепам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
покрови́тельствовать несов. (кому, чему) заступа́цца (за каго, за што); апекава́цца (над кім, над чым); (протежировать) пратэжы́раваць (каму, чаму); (благожелательствовать) спрыя́ць (каму, чаму, развіццю чаго); (защищать) абараня́ць (каго, што); (охранять) ахо́ўваць (каго, што); (поддерживать) падтры́мліваць (каго, што); (делать поблажку) патура́ць (каму, чаму).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́шкі ’гара, насціл над хлявом, у адрыне для сена або саломы’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Янк. II, Бес., Бір. дыс., Шушк., Інстр. II, Тарнацкі, Studia, Ліс., Сцяшк., З нар. сл.); ’узвышанае месца, якое робіцца пад столлю хаты для сушкі рэчаў’ (Нас.); ’палаткі’ (Шн., 2); ’месца, дзе садзяцца куры’ (Інстр. III). Рус. вы́шка ’вышкі’, вы́шкі ’верхні этаж у доме’, вы́шкі ’паліца (над дзвярамі) у адрыне’; ’палаткі’, укр. ви́шка, ви́шки ’вышкі’ (паўн.-укр.; гл. Бел.-укр. ізал., 22), польск. wyszka ’высокае месца ў хаце, паліца’, дыял. wyszki ’вышкі’, славац. vyška ’камора, кладоўка над хатай або пабудаваная асобна’. Ад асновы выш‑ (параўн. вышка) з дапамогай суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгрэ́бка ’пограб, склеп; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп’ (ТСБМ, Юрч., Жд.), прыгрэ́бак ’тс’ (Нар. Гом.), прыгрэ́бнік ’пограб, склеп; памяшканне над пограбам; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп; пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; брагін., ДАБМ; Жд., Ян.), прыгрэ́бня ’насціл над склепам’ (Ян.), прыгрэ́біца ’пограб; частка пограба (надбудоўка над ім), як бы сенцы’ (петрык., Маш.; чырв., З нар. сл.; слуц., Нар. словатв.), прыгрэ́бачка ’невялікі склеп’ (слонім., Сл. ПЗБ); сюды ж прыгрэ́бка ’прызба’ (Жд.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад прыгрэ́бці ’зграбаючы, сабраць, насыпаць’, прэфіксальныя да грэ́бці/грэ́баць (гл.) < прасл. *grebati/*grěbati, таксама *grebti (ЭССЯ, 7, 108–109, 109–110). Параўн. прыгрэбці́ ’прыгрэбці, закапаць (нябожчыка)’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мезані́н, ‑а, м.
Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.
[Іт. mezzanino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагадзённы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца многа дзён. Над берагам, над гарадком стаяла глухая цішыня. Толькі шумеў неўгамонна прыбой, але хто заўважыць яго пасля мнагадзённага гулу адкрытага акіяна. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбярэ́жны, ‑ая, ‑ае.
Які размешчаны на беразе, пры беразе. Узбярэжны пясок. □ [Самалёты] кружыліся над ракой, над узбярэжнымі лугамі. Лынькоў. Доўга прадзіраліся дзеці праз узбярэжны хмызняк, правальваліся ў балотцы. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)