шкума́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Абрывак, абрэзак; асобная частка (тканіны, адзення, скуры і пад.). Максім Ус адной рукою адцягнуў.. [Івана] за свіран, перавязаў рану шкуматом кужэльнай кашулі. Грахоўскі. Да самай ночы, грызучыся між сабой, .. [шкуру] цягалі, рвалі на шкуматы сабакі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шма́лец, ‑льцу, м.

Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец! Грамовіч. [Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыне́ль, ‑няля, м.

Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец. Сташэўскі. Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка. Навуменка.

[Ад фр. chenille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіго́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпігона; уласцівы эпігону. Эпігонскае мастацтва. □ Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі з яго напышлівымі трагедыямі і одамі на польскай мове, з яго далёкімі, незразумелымі вазамі ў якасці літаратурных герояў успрымаўся як з’ява чужародная. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анахрані́зм, ‑у, м.

1. Памылковае аднясенне падзей, з’яў адной эпохі да другой.

2. З’явы, погляды, думкі, якія з’яўляюцца ўстарэлымі для пэўнай эпохі. Сапраўды, ці не гучаць у наш час анахранізмам словы, з якімі звяртаецца няхай сабе малалетні Сымон да дзеда Курылы. Навуменка.

[Ад грэч. ana — назад і chronos — час.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. ладкуй; незак., што.

Разм. Прыводзіць у парадак, уладжваць. Лёдзя спалохана падхапілася і хуценька спрытнымі звыклымі рухамі пачала ладкаваць валасы. Карпаў. У Гомелі я сеў у цягнік.. Калі зайшоў у купэ, там ладкавала рэчы высокая, досыць маладая жанчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Сорт ігруш, падобных па сваёй форме на лімон.

2. Разм. Ручная граната, падобная па форме на лімон. Акрамя аўтаматаў, кабураў з наганамі, на паясах — гранаты-лімонкі, пляскатыя нямецкія нажы ў раменных футаралах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіцца меншым, памяншацца; спадаць; убываць. Калона меншала, і ўсё бліжэй чуліся стрэлы. Сачанка. Машыніст біў і біў струменем у агонь, і той з кожнай секундай усё меншаў і меншаў. Васілёнак. Лета ішло на спад, дні прыкметна меншалі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́двае, прысл.

1. На дзве часткі; папалам. Для адводу вачэй [Міця] яшчэ з раніцы пайшоў з касой у кусты, але не косіць, а пілуе рашпілем надвае зенітны снарад. Навуменка.

2. перан. Разм. Няпэўна, дапускаючы розныя варыянты.

•••

Бабка надвае варажыла (гадала) гл. бабка ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пеставаць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Клапатліва ўзгадаваць, выняньчыць. Нягожа [Цупрону] пакідаць адну старую маці, якая выпеставала і ўзрасціла яго. Лупсякоў.

2. перан. Выхаваць, вынасіць. Герой хацеў бы бачыць жыццё пабудаваным згодна з тымі ідэаламі, якія выпеставаў ён у сваёй душы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)