фарфо́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фарфору. Фарфоравая маса. Фарфоравы завод. Фарфоравая прамысловасць. // Зроблены з фарфору. Фрау важна сядзела за сталом і лена папівала каву з маленькага фарфоравага кубачка. Брыль. Побач стаяла попельніца — фарфоравы заяц, які грызе капусны ліст. Карпаў.

2. Падобны па свайму выгляду або па якасцях да фарфору. Як не хацеў дзед, каб яны пераязджалі ў горад. Ён і памёр, каб не пакідаць гор, цяністага могільніка і сіняга, фарфоравага неба над галавой. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лупіць I сов., разг. вы́драть, вы́рвать;

в. ліст з кні́гі — вы́рвать лист из кни́ги

вы́лупіць II сов., прост. вы́лупить, вы́пучить, вы́пялить, вы́таращить, вы́катить (глаза);

в. во́чы — вы́таращить глаза́, уста́виться

вы́лупіць III сов., разг. (побить кого-л.) отколоти́ть, отлупи́ть, вы́драть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лапа́та, лопа́та ’драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім ніжнім канцом для капання зямлі, зграбання збожжа, саджэння хлеба ў печ, для расчысткі снегу’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Шат., Яруш., Бес., Бяльк., Сцяшк.), ’вертыкальная частка прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Уладз.), ’прылада (дошчачка) для выраўноўвання саломы на страсе’ (Шушк.; паст., шальч., Сл. паўн.-зах.). Укр., рус. лопа́та, польск. łopata, палаб. lüpotǝ ’лапатка’, н.-луж. łopata, klěbowa łopata, в.-луж. łopata, hopata, opata ’хлебная лапата’, łopač ’лапата’, чэш. lopata, lopač, lopař, славац. lopata, славен. lopáta ’лапата’, ’вясло’, ’лапатка’, серб.-харв. ло̀пата, чак. lopȁta, макед. лопата, лопа́та, лупа́та, балг. лопата, ст.-слав. лопата ’лапата, шуфель’, ’вясло’. Прасл. lopata паводле марфалагічнай будовы ўяўляецца як адыменны (вельмі стары, першасны) прыметнік на ‑at‑ъ, ж. р. ‑at‑a (Мее, 291), утвораны ад лексемы lop‑ъліст’, роднаснай да літ. lãpas, лат. lapaліст’ (гл. ла́па2). Семантыка лексемы lopata заключала ў сабе прыкмету з наяўнасцю знешняй рысы, а іменна формы ліста. Вельмі яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца дэфініцыя славен. lopáta ў SSKJ (2, 640): orodje s širokim listom in dolgim držajem… Роднаснымі для прасл. lopata з’яўляюцца літ. lópeta, lopetà ’лапата’, ’лемех’, ’лапатка’, лат. lâpsta, lāpusta ’лапата’, ’лапатка’, прус. lopto ’лапата’. Больш падрабязна гл. Бернекер, 732–733; Буга, Rinkt, 1, 312–313; Брукнер, 312; Траўтман, 149–150; Младэнаў, 279; Фрэнкель, 339–340; Мюленбах-Эндзелін, 2, 240; Фасмер, 2, 518–519; Слаўскі, 5, 193–196; Скок, 2, 318–319 і інш. Махэк₂ (339) рэканструюе прасл. форму як lapeta.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слете́ть сов., в разн. знач. зляце́ць, мног. пазлята́ць;

воро́ны слете́ли с гря́док варо́ны зляце́лі (пазлята́лі) з гра́дак;

лист слете́л с де́рева ліст зляце́ў з дрэ́ва;

ша́пка слете́ла с головы́ ша́пка зляце́ла з галавы́;

неча́янно слете́ло с языка́ незнаро́к зляце́ла з языка́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Паставіць подпіс для пацвярджэння, пасведчання чаго‑н. Шафёр працягнуў Веньяміну дарожны ліст. — Падпішыце. Мне на базу трэба. Навуменка. // Прыняць якія‑н. абавязацельствы, умовы і пад., змацоўваючы іх подпісам (подпісамі). Падпісаць дагавор. □ Вярнуўшыся з Прыстанькі з усімі асцярогамі, настаўнікі разышліся хто куды, з тым, аднак, каб вечарам сабрацца ў школе для абмеркавання пастановы і падпісаць яе. Колас.

2. Зрабіць які‑н. надпіс, паметку на чым‑н. Падпісаць сшытак.

3. Уключыць у лік падпісчыкаў. Падпісаць на газеты і часопісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. пераламі; зак.

1. што. Паламаць напалам, на часткі. Пераламаць палку. // Ударам пашкодзіць, перабіць (пра косці). Пераламаць руку. □ Як баліць спіна, здаецца — яе пераламалі ў паясніцы. Пташнікаў.

2. што. Паламаць усё, многае. Вецер пераламаў усе дрэвы.

3. што. Крута сагнуць. Пераламаць ліст кардону.

4. перан.; каго-што. Перамяніць, зрабіць іншым (характар, звычкі, паводзіны і пад.). Максім з гэтага зрабіў вывад, што Таня і тут патрапіла пераламаць свой характар. Машара. Не знайшлі падыходу к чалавеку, не дапамаглі яму па-сапраўднаму пераламаць сябе. Казлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выдзялення слёз. Слёзныя залозы. Слёзны канал.

2. Які мае адносіны да слёз. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Гартны. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы заслаў слёзны туман? Кірэенка.

3. Напоўнены слязамі. Апейка перахапіў слёзны позірк дзяўчыны. Мележ.

4. Які імкнецца разжаліць, расчуліць каго‑н., жаласны. Слёзная просьба. □ Галя чытала слёзны бацькаў ліст, і ў самой нагарнуліся слёзы. Сабаленка.

5. Набыты цяжкай працай; няшчасны. Каролек не хацеў пазычаць грошы — парабчанскія .. слёзныя капейкі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брусо́к, ‑ска, м.

1. Памянш. да брус (у 1, 2 знач.). [Майстар] бярэ чатырохкантовы брусок жалеза і тлумачыць, якім чынам і дзе тут трэба пракруціць навылётны канальчык. Кулакоўскі. Стаяў асобна ў місцы скорам Сяго-таго для верашчакі. Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў. Колас.

2. Тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — пад[ы]ходзіць да кожнага начыння. Бядуля. Гаспадар на ганку точыць бруском сякеру. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін.

2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё. // У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.

3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.

4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог. Танк.

•••

Медны лоб гл. лоб.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.

2. перан. Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб’ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)