Спудлава́ць ‘прамахнуцца’ (Касп.), спудлі́цьзрабіць памылку, прамахнуцца’ (Сцяшк. Сл.). З польск. spudłować, pudłować ‘тс’, pudło ‘промах, памылка’ < нова-в.-ням. Pudel ‘памылка’, pudelnзрабіць промах, памылку (пры гульні ў кеглі)’; гл. Кюнэ, Poln., 99; параўн. Брукнер, 447.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэфі́цьзрабіць нячыстым, забароненым для ўжывання (у яўрэяў)’ (Нас.). Кюнэ (Poln., 100) супастаўляе з польск. strefić strefnićзрабіць поласы, палосамі пазначыць’ < ням. streifen ‘рабіць палосы’, Streif ‘паласа’. Аб польскім слове гл. Брукнер, 518; Варш. сл., 6, 452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

2. перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Счэ́шчыцьзрабіць ласку, выказаць павагу’ (ТС). Вытворнае ад чэсць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыкетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) брыкеты з чаго-н.

Б. торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́вастрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Добра навастрыць, зрабіць вострым.

В. нож.

|| незак. выво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асіраці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак., каго-што.

Зрабіць каго-н. сіратою, сіротамі.

А. дзяцей.

Вайна многіх асіраціла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асуча́сніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Зрабіць больш адпаведным сучаснасці.

А. спектакль.

|| незак. асуча́сніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́светліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

В. становішча.

|| незак. высвятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кні́ксен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачцівы паклон з прысяданнем перад старэйшым; рэверанс (у 1 знач.).

Зрабіць к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)