Ахэ́лік ’кухталь’ (Яўс.). Фанетыка сведчыць пра запазычанне; магчымыя крыніцы ў аргатычных словах, параўн. ням. арг. Cheilek ’пай з крадзенага, грошы’, ідыш chajlik ’доля, пай’ з ст.-яўр. cheluka ’пай’, сляды пераасэнсавання ў выразе даць у хэйлік ’даць у каршэнь’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пенязі (гіст.), ст.-бел. пенезигрошы’ (Жыв. НС), пе́нязь ’дробная манета ў Польшчы ў XI–XIII стст.’ (Гарб.), укр. пе́нязь ’шэлег, паўгроша’, польск. pieniądz, н.-луж. péńez, в.-луж. pjenjez(e), чэш. peníz, славац. peniaz ’манета’, славен. pẹ̑nez ’тс’, серб.-харв. pjȅnez, pȉneziгрошы’, балг. пе́нез ’манета для маніста’, ст.-слав. пѣнѧѕь ’дынарый’. Прасл. *pěnędzь — запазычанне (пасля VIII ст. н. э.) са ст.-в.-ням. pfenni(n)g, pfending ’(сярэбраная) манета’ < лац. pannus ’кавалак, штука тавару’ < і.-е. *pan‑ ’кавалак палатна’, *(s)pen‑ ’прасці’. Наяўнасць ‑ě‑ замест ‑e‑ Мее (Études, 184) тлумачыць як падаўжэнне — кампенсацыя nn‑ > n. Іншыя версіі гл. Фасмер (233–234), Бязлай (3, 24), Махэк₂ (443).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́даткаваць сов. израсхо́довать, издержа́ть; истощи́ть; затра́тить, истра́тить; потреби́ть;

в. гро́шы — израсхо́довать (издержа́ть, затра́тить, истра́тить) де́ньги;

в. запа́сы — израсхо́довать (истощи́ть) запа́сы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператра́ціць сов., в разн. знач. перетра́тить;

~ціў дзе́сяць ты́сяч рублёў — перетра́тил де́сять ты́сяч рубле́й;

усе́ гро́шы ~ціў — все де́ньги перетра́тил

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утаі́ць сов.

1. (сохранить в тайне) утаи́ть, скрыть;

у. пра́ўду — утаи́ть (скры́ть) пра́вду;

2. (присвоить) утаи́ть;

у. гро́шы — утаи́ть де́ньги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прада́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да продажу (у 1 знач.). Прадажная цана.

2. Прызначаны для продажу. — А браток, а галубок, прадай нам свайго звярка! — Не, — кажа падарожны, — звярок гэты не прадажны. Якімовіч.

3. Такі, які прадае сябе і свае пачуцці за грошы. У Парыжы.. [пан] захапляўся рэстаранамі і сувязямі з прадажнымі жанчынамі. Казека.

4. Такі, якога можна падкупіць, здольны за грошы да ганебных учынкаў. Не! Не кароткая ў людзей савецкіх памяць, Каб так вітаць прадажны зброд! Маеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адабраць ​1.

•••

Адбіраць вочы — сляпіць, асляпляць. І ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае. Колас.

Адбіраць капейкі — забіраць апошнія грошы ў таго, у каго іх мала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купі́ла, ‑а, н.

Разм. Сродкі, грошы, за якія купляюць што‑н. — Трэба сваю зямлю купляць, — выказаў Міхал думку.. — Так то яно так, але дзе, браце, таго купіла ўзяць? — спытаў, памаўчаўшы, Амброжык. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)