палымя́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць палымянага. Барацьба за вызваленне пралетарыяту была галоўным зместам жыцця і дзейнасці Маркса, ён аддаваўся гэтай барацьбе з усёй палымянасцю сваёй неўтаймаванай натуры. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўцо́м, прысл.
Абл. У стаячым, вертыкальным становішчы. Асабліва вельмі добрая была каша: паставіш у яе лыжку праўцом — стаіць, паставіш лыжку пад вуглом дзесяць градусаў — стаіць таксама. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэнт, ‑а, М ‑нце, м.
Металічны прут. [Брамка] была з тоўстых жалезных прэнтаў, а клямка — медная. Карпюк. [Матросы] зачапілі за краты, але ледзь клетка кранулася — некалькі прэнтаў выламалася. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́ду, прысл.
Разм. Наўцёкі. Дзеці кінуліся ходу. / у знач. вык. Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юрлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць юрлівага. Заўсёды вясёлая, гаваркая — .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э межд. (при возражении, выражении решимости, при обнаружении несостоятельности, промаха, неблагоприятного обстоятельства) э;
э, дазво́льце, я раскажу́ — э, позво́льте, я расскажу́;
э! хай бу́дзе, што бу́дзе! — э! будь что бу́дет!; э! была́ не была́!;
э, дык ты ж страля́ць не ўме́еш! — э, так ты же стреля́ть не уме́ешь!;
э, дык жа магазі́н зачы́нены — э, так магази́н же закры́т;
э, дык ён не ў ты́я дзве́ры тра́піў — э, так он не в ту дверь попа́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
велаго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спаборніцтва па веласіпеднаму спорту. Была нядзеля, і Антон Прымацкі паехаў за горад, каб пабачыць, як будуць праходзіць велагонкі. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верхаво́ддзе, ‑я, н., зб.
Тое, што і верхаводка 2 (у 2 знач.). На лагу ў яміне, дзе была некалі сажалка і дзе цяпер поўна верхаводдзя — заходзяцца жабы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інквізі́цыя, ‑і, ж.
Судова-паліцэйская арганізацыя ў каталіцкай царкве, якая была створана ў 13 ст. для барацьбы з ерэтыкамі і дзейнічала крайне жорсткімі метадамі (ліквідавана ў 19 ст.).
[Ад лац. inquisitio — вышук, расследаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задаўне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вялікай даўнасці; стары, застарэлы. Хатка ў Рэйтанаў не была падобная на кулацкую, нейкая падслепаватая і ўчарнелая, і ўсё з будынкаў здавалася нейкім задаўнелым. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)