армя́к, ‑а, м.

Старадаўняя сялянская верхняя адзежына з тоўстага саматканага сукна ў выглядзе світкі. За коньмі па лугах, па лесе Ў старэнькім сноўдаў [Саўка] армяку. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Па спосабу продкаў — волакам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаліне́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі. Прамалінейны рух. Прамалінейныя вуліцы.

2. Які дзейнічае прама, адкрыта, па перакананню. Прамалінейны чалавек. Прамалінейны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскры́пцыя, ‑і, ж.

Гіст. У Старажытным Рыме — публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спісы асоб, абвешчаных па-за законам.

[Лац. proscriptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнасі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы з іншым (іншымі) па сіле, магутнасці. Раўнасільныя барцы. Раўнасільныя арміі.

2. Абсалютна падобны, роўны па значэнню, значнасці іншаму (іншым); тоесны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

Л. малатком.

2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

Л. па плячы.

3. што. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

Л. гліну ў шчыліны.

4. перан., што. Гаварыць што-н. неабдумана, нетактоўна.

Ляпае языком абы што.

|| зак. паля́паць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| аднакр. ля́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́панне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо.

1. злуч. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па знач. супадае са злучнікам «таму што».

Хадзем шпарчэй, бо спознімся.

2. злуч. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па сваім знач. набліжаецца да злучнікаў «а то», «іначай».

Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень.

3. часц. Ужыв. пасля слова з лагічным націскам і служыць для ўказання на дадзенае слова (разм.).

Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Тое, што і каціцца¹ (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

Мячык качаецца па падлозе.

2. Пераварочвацца, перакульвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу).

К. ў траве.

Конь качаецца па зямлі.

Дзеці качаюцца ў снезе.

3. Ляжаць без справы, без сну (разм.).

К. да раніцы ў ложку.

4. Быць хворым (разм.).

Цэлы месяц качалася з пабітай нагой (разм.).

|| наз. кача́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́та¹, -ы, мн. -ы, нот, ж.

1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.

Высокая н.

Гучная н.

2. толькі мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.

Іграць па нотах.

3. перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.

Н. незадаволенасці ў голасе.

Як па нотах — без цяжкасцей, вельмі лёгка.

|| памянш. но́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. но́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Размясціць па розных месцах у пэўным парадку.

Р. тавары.

Р. яблыкі па кішэнях.

2. Палажыць, расправіўшы або разгарнуўшы.

Р. карту.

3. Размеркаваць паміж кім-н.

Р. растрачаную суму на траіх.

4. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць.

Р. вогнішча.

|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расклада́нне, -я, і н., раскла́дванне, -я, н., раскла́д, -у, М -дзе, м. і раскла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)