электрападаграва́льнік, ‑а, м.

Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юсцірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для юсціравання. Юсціравальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стано́к, ‑нка, м.

1. Машына для апрацоўкі якіх‑н. матэрыялаў (металу, драўніны і пад.) і для вырабу чаго‑н. Такарны станок. Свідравальны станок. □ — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.

2. Прыстасаванне для якіх‑н. работ; апора для якіх‑н. прылад, механізмаў. Станок для прамывання золата. □ Гараць над ракою заранкі У сонечных іскрах вясны, Прыйшлі да станкоў віцяблянкі Квяцістыя ткаць дываны. Русак.

3. Металічная аснова, на якой умацоўваюцца гарматы, кулямёты; лафет.

4. Спец. Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.

5. Спец. Прыстасаванне для апоры ў час некаторых заняткаў, трэніроўкі. Станок для прыцэльнай стральбы.

6. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (для лячэння і пад.); стойла. Вера зайшла ў станок, пагладзіла карову па цёпламу боку. Асіпенка. Шэмет хацеў быў ступіць у кароўнік, прайсці ўздоўж паміж станкамі, але Клім спыніў яго: — Не трэба, усё там як паложана. Лобан.

•••

Бесчаўнаковы станок — станок, які не мае чаўнака.

Карусельны станок — вертыкальны такарны станок для апрацоўкі вялікіх дэталей.

Рэвальверны станок — такарны станок з рухомай (вакол восі) галоўкай.

Саматкацкі станок — ткацкі станок; кросны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разліко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разліку (у 1 знач.), звязаны з тэхнічнымі разлікамі пры праектаванні. Разліковыя лічбы.

2. Які служыць для падлікаў, для аблягчэння вылічэнняў. Разліковая табліца.

3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў. Разліковы банк. // Прызначаны для запісаў плацяжоў, заработнай платы. Разліковыя ведамасці. Разліковая кніжка.

4. Такі, за які праводзіцца разлік (у 2 знач.); выніковы. Разліковы месяц. Разліковы перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Апрацаваны грэбенем для вырабу гладкіх тонкіх шарсцяных тканін (або пражы). // Выраблены з такой пражы. Камвольныя тканіны.

2. Прызначаны для вырабу тонкіх шарсцяных тканін. Камвольны камбінат.

[Ад ням. kammwolle — чэсаная воўна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́кен і ба́кан, ‑а, м.

Паплавок на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах. Далёка ўздоўж па рацэ віднеліся вартавыя агні — бакены. Пальчэўскі.

[Гал. baak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анамастыко́н, ‑а, м.

Спец.

1. Слоўнік або спіс уласных імён рознага тыпу, складзены паасобку для кожнай катэгорыі імён.

2. Сукупнасць уласных імён пэўнага этнасу для таго ці іншага перыяду.

[Грэч. onomastikón.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжы́так, ‑тку, м.

У выразах: на абжытак, для абжыткудля задавальнення першай неабходнасці, першай у жыцці патрэбы. [Томчак:] — Адпусці. Усё, што ёсць у маім абозе, пакінем табе на абжытак. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўня́льнік, ‑а, м.

1. Спец. Рэчыва, якое дабаўляецца да іншага рэчыва для паляпшэння тэхнічнай якасці або эканоміі апошняга.

2. Машына, якая служыць для напаўнення тары харчовымі прадуктамі і паўфабрыкатамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́дніцтва, ‑а, н.

1. Прыгодніцкая тэматыка. Прыгодніцтву ў творах для дзяцей наогул не шанцуе. «Полымя».

2. зб. Прыгоды. [Лясніцкі:] — Найлепшая кандыдатура для такой справы. Смеласць, кемлівасць, любоў да прыгодніцтва. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)