фікса́ж, -у, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

|| прым. фікса́жны, -ая, -ае.

Фіксажныя растворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цаге́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Прадпрыемства, завод, на якім вырабляецца цэгла.

Ц. заўсёды мае запас цэглы.

|| прым. цаге́льны, -ая, -ае.

Ц. завод.

Цагельная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́нтравы, -ая, -ае.

1. гл. цэнтр.

2. Які знаходзіцца ў цэнтры.

Цэнтравая лінія.

Ц. ігрок.

Ц. (наз.) баскетбольнай каманды.

3. Забяспечаны якім-н. цэнтральным прыстасаваннем.

Ц. свердзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэзло́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай і доўгім сядзеннем, з матэрыі, у якім адпачываюць паўлежачы.

Пляжны ш.

|| прым. шэзло́нгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязры́бны, ‑ая, ‑ае.

У якім няма рыбы. Бязрыбная рэчка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бялі́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, у якім што‑н. беляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бястэ́кставы, ‑ая, ‑ае.

Пры якім няма тэксту. Бястэкставы малюнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспрапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім няма прапарцыянальнасці; непрапарцыянальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравіме́тр, ‑а, м.

Прыбор, якім вымяраюць паскарэнне сілы цяжару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумні́шча, ‑а, н.

Разм. Месца, на якім стаяла гумно.