Балберка ’паплавок’ (З жыцця). Рус. балбе́ра, балбе́рка, балби́рка, укр. балбе́ра, балби́ра, балбе́рка, барбе́ра ’тс’. Слова цёмнага паходжання. Кузеля–Чайкоўскі (Словар, 34) лічыць, што гэта запазычанне з усх. моў. Вельмі няпэўна. Хутчэй да асновы *балаб‑, *балб‑ ’штосьці круглае, круглячок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. піръхало́піць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхало́плівыць, піріхало́пывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака’, якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salope ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рша ’адходы ад воску’ (паст., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Хутчэй за ўсё, звязана з поршы ’парша’ (гл.), параўн. польск. parch ’лускавінка, струп’, што ўзыходзіць да *рыхь ад *рыхпо/і ’лушчыцца’, параўн. Банькоўскі, 2, 500. Параўн. парх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праве́ндзіцца, провендытыс, провэндытысь ’мала што зрабіць’ (пін., драг., Бел.-рус. ізал.). На думку Клімчука (там жа, 52), суадносіцца з рус. дыял. веньгаться ’рабіць павольна, бязладна; поркацца’. Хутчэй, экслрэсіўнае ўтварэнне на базе польск. wędzić ’капціць, вэндзіць’, гл. вэндзіцца ’марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпу́ра ’паўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́калень ’птушка вераценік’ (Інстр. 2, Ласт.). Да сукаць, сукала, гл. матывацыйную сувязь іншай назвы з верацяно. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнай мутацыйнага паходжання (перадае скрып матавіла). Неверагодна збліжэнне з кал у Фасмера (3, 798). Гл. Антропаў, Назв. птиц, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэмяні́на, трамялі́на ‘брызгліна барадаўчатая, Euonymus verrucosa Scop.’ (Кіс.). Іншыя назвы: тржэмяліна, стрэмяліна (гл.). Хутчэй за ўсё, слова з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першапачатковай назвы і ўплыву іншых назваў, параўн. укр. термели́на, терменти́на ‘дуброўка, Potentilla tormentilla Schr.’ (ЕСУМ, 5, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.

1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.

2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.

3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.

4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Рабіць што‑н. вельмі павольна, доўга не пачынаць якой‑н. справы. — Ідзі да брыгадзіра, запражы каня ды толькі не марудзь. Гроднеў. Каб паправіць становішча, трэба было хутчэй укараняць усе прапановы рабочых. А Булай чамусьці зноў марудзіў. Шыцік. // перан. Выказваць нерашучасць, быць нерашучым; муляцца. — Ёсць у мяне і больш складаная работа, але вельмі небяспечная. — сказаў Былінскі. — Якая? — Спецыяльная, — марудзіў з адказам Былінскі. — Рызыкаваць трэба. Гурскі. — Адчыняйце [веснічкі], дзядзька Іван, — падганяў Богдан Бобрыка, калі той марудзіў, пераступаючы з нагі на нагу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Скоры, хуткі, імклівы. Дзяўчына ішла прыткай хадой, як бы і не чуючы таго маленькага чамаданчыка, які яна несла ў руках. Краўчанка. // Вёрткі, спрытны. — Чаго гарланіш! У баі быў бы такі прыткі — не лямантаваў бы цяпер. М. Ткачоў. — А тут за сцяною куры. Хадзем, але каб толькі не павыскаквалі, яны ў нас прыткія. Галавач.

2. перан. Які прагне хутчэй дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н. Да навукі прыткі [дзед], З тэхнікай дружыў. Зуёнак. — Ого, які прыткі! Можа праліцца кроў! Лепш не пачынаць [біцца]! — заўважыў нехта. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)