адпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. адпёк, ‑пякла, ‑пякло; зак., што.

Пратрымаўшы даўжэй, чым трэба ў печы, перапячы. Адпячы хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́льмі, прысл.

Разм. Занадта, празмерна; больш, чым трэба. Васіль Іванавіч азірнуўся і, хаваючы ўсмешку, сур’ёзна, ужо завельмі сур’ёзна паглядзеў на Шайку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нецярпі́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нецярпімага. Нецярпімасць паводзін.

2. Нецярпімыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Трэба вакол дармаедаў стварыць абстаноўку нецярпімасці. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паберагчы́ся, ‑берагуся, ‑беражэшся, ‑беражэцца; ‑беражомся, ‑беражацеся; пр. ‑бярогся, ‑бераглася, ‑бераглося; зак.

Аднесціся з увагай, асцярожнасцю да сябе. Трэба паберагчыся, каб не захварэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак., што.

Падвастрыць касу мянташкай. — Самае важнае, — гаворыць Іллюк, спыняючыся падмянціць касу, — дык гэта не трэба гарачыцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.

Спец.

1. Выдубіць усё, многае. Падубіць усе шкуры.

2. Дубіць некаторы час. Трэба яшчэ падубіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазала́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Залатаць, палатаць усё, многае. У нейкім месцы прадзіравілася страха. Кулі трэба, каб пазалатваць дзіркі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм. Стаць гатовым да чаго‑н. [Лявон:] Што я маруджу? Трэба ісці хутчэй.. прыгатавацца ў вялікую вандроўку! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаста́іць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак., што.

Кніжн. Рабіць разнастайным. Разнастаіць мову можна пры дапамозе сінонімаў і не трэба старацца звесці іх. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзанёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Доўга і нудна разважаць аб чым‑н. у павучальным тоне. [Мікульскі:] — Працаваць трэба лепей, а не рэзанёрстваваць... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)