варыёметр, ‑а, м.

Спец.

1. Назва некаторых прыстасаванняў для вымярэння або змянення сіл, якія ўзнікаюць у тых ці іншых працэсах. Гравітацыйны варыёметр.

2. У радыётэхніцы — прылада для плаўнай змены індуктыўнасці. Варыёметр настройкі на новую хвалю.

[Ад лац. varius — розны і грэч. metron — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рніца, ‑ы, ж.

Прылада, якой труць лён, каноплі. У дварах пылілі церніцы, грызучы перасохлы лён. Чорны. І Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валачы́льнікпрылада ў баране, якой трасуць барану пры баранаванні’ (Выг. дыс.). Да *валачы́ла < валачы ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветраме́рпрылада для вызначэння сілы ветру’ (КТС, БРС). Кніжнае слова, запазычанае, відавочна, з рус. ветромер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ві́лачка, ві́лочкапрылада для вязання сеткавага палатна’ (нараўл., З нар. сл.) — дэмінутыў да ві́лка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяро́¹, -á, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

Страусавае п.

Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапо́р, тапара́, мн. тапары́, тапаро́ў, м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўлянае дзяржанне металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога; сякера.

З лесу далятаў стук тапара.

Хоць тапор (сякеру) вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тапо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плуг, ‑а, М плузе; мн. плугі, ‑оў; м.

Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным нарогам або дыскам для ворыва. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́стаўка ’рыбалоўная прылада, якой ловяць рыбу з лодкі’ (ТС). Ад настаўляць ’накрываць зверху’, да стиўляць; стивіць ’ставіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)