запі́ць 1, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑д’яце; заг. запі; зак., каго-што.
1. Выпіць што‑н. адразу пасля яды, пасля праглынання чаго‑н. Запіць лякарства. □ Хлеб падзялілі разам па кусочку, Сцюдзёнай запілі вадзіцай. Купала.
2. Разм. Справіць абрад заручын. Запіць нявесту.
запі́ць 2, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. запі; зак.
Пачаць піць запоем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зваява́ць, зваюю, зваюеш, зваюе; зак., каго-што.
Разм. Перамагчы, асіліць у барацьбе. Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць. Колас. // перан. Асіліць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Ходзіць жыта, ходзіць жыта жоўтай хваляй, А мы жыта, а мы жыта зваявалі. Броўка. Цяжкіх дум, горкіх дум Зваяваць не магу. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Дарэмны, бескарысны. Углядаліся [авіямадэлісты] у густыя верхавіны елак і хвой, лавілі па маладых зарасніках.. І хутка ўсім стала ясна, што пошукі [мадэлі].. марныя. Якімовіч.
2. Змарнелы, чэзлы, худасочны. Марны конік упяўся за плугам пад крык аратага. Брыль. Шнур бядак [араў] да поту, — Марны ж колас на саломцы, — Ні красы т[о]й, ні ўмалоту... Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаво́р 1, ‑у, м.
Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць каго‑, чаго‑н. для дасягнення пэўных мэт, часцей палітычных. Загавор супраць царскай улады. Загавор мяцежнікаў.
загаво́р 2, ‑у, м.
Тое, што і замова. Паставіла [карову] да сонца галавой І загавор чыніла ад заразы. Купала. — Слабы ты загавор ад зубоў ведаеш, — сумным голасам прамовіў Гешка. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Атрыманы, дадзены ў пасаг. Перад.. [шафай] ляжалі.. ўсе яе [мацерыны] святочныя спадніцы — і дзявочыя яшчэ, і пасажныя. Чорны. Дзяўчаты ў час мяцеліц ткалі, Бялілі белаю вясной І да пары прыберагалі Пасажны скарб, як гонар свой. Пысін.
2. Тое, што і пасаджоны. Птушкі ў мільён струн вяселле гралі нам, Пасажнай маткай была пчолка. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачына́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто пачынае што‑н.; заснавальнік. Чалавек энцыклапедычнага складу, беларускі асветнік [Францыск Скарына] не толькі пачынальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, але і доктар лекарскіх і свабодных навук — мовазнаўца, батанік і медык. С. Александровіч. Асабліва высока цаніў Купала дзейнасць Ігната Буйніцкага, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнага тэатра. Ярош.
2. Той, хто пачынае спяваць валачобную песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́стаць 1, ‑і, ж.
Стан, фігура. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў. Гартны. Нават у паліто было відно, як пагрубела.. [Лёдзіна] постаць. Карпаў.
по́стаць 2, ‑і, ж.
Палоска жыта або іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва. Сярпом махаючы крывым, Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчаты, Пры доўгай постаці стаім. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
Разм. Стаць вельмі ласым, адчуць яшчэ большае жаданне ласавацца. — Вось каб яшчэ арэхаў знайсці! — прамовіў Мірон. — Разласаваўся, — усміхнуўся Віктар. — Не на кожным кроку гэта здараецца, браток ты мой. Маўр. // перан. Адчуць яшчэ большае жаданне да чаго‑н.; разахвоціцца. (Якім мацней прыціскае .. [Паўлінку] к сабе і хоча пацалаваць) .. [Паўлінка:] Ого! Разласаваўся!.. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́па, ‑ы, ж.
Абл.
1. Гнойныя выдзяленні. Удоўж Дняпра ляглі яны — акопы, Заросшыя травой акопы, бліндажы, Дзе як-бы йшчэ смярдзіць людскою ропай, Мінулых бітваў усплываюць міражы. Купала.
2. Тое, што і рапа́. З лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся на плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густа-салёнай ропай. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу. // Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.
2. перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)