Пос́едам: сядзець поседамдоўга, не ўставаючы, сядзець’ (ТСБМ). Ад пасядзець, сядзець (гл.), параўн. польск. posiad ’прысест, пасяджэнне’. Экспрэсіўнае ўтварэнне тыпу подбегам бегчы, поедам есці і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Доўга займацца з чым‑н., марудна рабіць што‑н.; корпацца. — Што ж.. [мужчыны] там кешкаюцца? — не цярпелася мацеры. Колас. [Ганначка] ў вялізных гумавых ботах доўга кешкалася ля кожнай каровы, не спяшалася. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

Разм. Доўга плачучы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.

Разм. Многа, доўга паслужыць. Наслужыцца за сваё жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папазва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго.

Разм. Зваць, клікаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папапрасі́ць, ‑прашу, ‑просіш, ‑просіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Прасіць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што і чаго.

Разм. Рэзаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’я́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга яўкаць. Кот раз’яўкаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расскавыта́цца, ‑вычуся, ‑вычашся, ‑вычацца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга скавытаць. Сабака расскавытаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. натросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

Разм. Патрэсціся доўга, многа. Натрэсціся на ўхабах. // Падрыжаць доўга, многа. Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)