адро́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Заўважыць розніцу паміж прадметамі, з’явамі; распазнаць, вылучыць. [Сцяпан:] — Іншага сабаку — ваўкарэзіну нават спрактыкаванаму воку цяжка адрозніць ад ваўка. Пальчэўскі. На парозе з’явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўзбо́ч, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго‑н. Трашчыць касцёр, і бульба варыцца, Табун стрыножаны — наўзбоч. Сербантовіч.
2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго‑н. Наўзбоч гаю дзве бярозы ды з дубочкам маладым абняліся так прыгожа на ўзгорачку крутым. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка. Паставіць чайнік на канфорку. Зняць канфорку.
2. Круглая адтуліна ў кухоннай пліце, а таксама чыгунны кружок, якім гэта адтуліна закрываецца. Пліта на дзве канфоркі. // Адтуліна з гарэлкай у газавай пліце.
[Ад гал. komfoor — прыстасаванне для раскладання агню.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Памянш. да барада (у 1, 2 і 3 знач.).
2. Выступ у якой‑н. прыладзе (ключы, касе, хамуце і пад.). Дзве бародкі ў ім з насечкай, зверху — постаць чалавечка. Сапраўды, ключоў нямала, а такога не бывала! Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Адсутнасць згоднасці ў чым‑н.; разлад, беспарадак. Заўвагі дзяўчат выклікалі глыбокі разброд і спрэчкі ў сям’і Арцёма Іванавіча. Утварыліся дзве непрымірымыя групы. Мележ. Янка Купала працаваў над «Словам аб палку Ігаравым», калі ў асяроддзі старой пісьменніцкай інтэлігенцыі назіраўся разброд, ідэйная раз’яднанасць. Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расо́ха, ‑і, ДМ ‑сосе, ж.
Абл. Дрэва, галіна з раздвоеным ствалом; развіліна. Перш за ўсё [хлопцы] прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Чарнышэвіч. Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серэна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У сярэднія вякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, у гонар яе.
2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля. З.. прафесіянальным майстэрствам былі выкананы.. дзве часткі са струннай серэнады П. Чайкоўскага. «Звязда».
[Фр. sérénade ад іт. serenata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для спання. Спальны вагон. Спальны мяшок. □ Дзве цёткі.. ніяк не маглі размінуцца ў вузкім калідорчыку. І адна і другая трымалі ў руках па вялікай спальнай падушцы. Каваленка.
2. Які мае адносіны да спальні (у 1 знач.); прызначаны для яе. Спальны гарнітур мэблі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапаткі́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Які шапаціць, шамаціць. Бывайце, грушы шапаткія, вербы ціхія, маладыя, вольныя вечары! Мележ. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай, шапаткой шэрані. Колас. У густым хвойніку гарнуліся адна да аднае дзве шапаткія рабіны. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наворысты ’пахілены (пра дрэва)’ (лельч., Нар. лекс.), ’пахілы, нахілены (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, належыць да вялікай групы слоў з коранем ‑ver‑j‑vor‑, якія абазначаюць розныя жэрдкі, рычагі, загароды і пад., параўн. палес. вор ’плот у дзве ці тры жэрдкі’, укр. ворина ’калок у частаколе’, забора ’калок, якім закрываюць вароты’, славен. navor ’рычаг’ і інш., усе да *verati ’ўсоўваць’. Гл. вор 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)