узвіхры́цца, ‑рыцца; зак.

Узняцца, закружыцца віхрам. Узвіхрыўся пыл на дарозе. □ Высока над старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў. // Стаць віхром, растрапацца (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускалма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑маціцца; зак.

Стаць, зрабіцца калматым; узлахмаціцца, растрапацца. Чорныя бліскучыя валасы рассыпаліся, ускалмаціліся, але маці ні на што не звяртала ўвагі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гі́ра1 ’гіра’ (БРС, Шат.), гіра ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́ря (ст.-рус. гыря), укр. ги́ря. Магчыма, запазычанне з усх. моў; гл. агляд у Шанскага, 1, Г, 82 (параўн. таксама Фасмер, 1, 408). Гл. яшчэ гі́ра2.

Гі́ра2валасы, чуб’ (Шат., Сцяц.). Параўн. укр. ги́ря ’коратка астрыжаны’, ’гіра’. Зыходным лічыцца ы́ря ’гіра, вага’ (незразумелага паходжання; агляд версій у Фасмера, 1, 408; Рудніцкі, 1, 619), а ’валасы; коратка астрыжаны’ можа быць метафарай. Параўн. гірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кундо́сіць ’цягаць за валасы’ (Нас., Нік. Заг.). Да кундыль (гл.). Словаўтварэнне выглядае наступным чыпам: *кунда (< кудла) > *кундос > кундосіць. Аб суфіксацыі на ‑ос гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сячы́ся, сякуся, сячэшся, сячэцца; сячомся, сечацеся, сякуцца; пр. секся, секлася; незак.

1. Віцца, весці бой. Сячыся на шаблях.

2. Рассякацца, быць пасечаным. Смаляць [белыя] па нас лежачы. Толькі лісце сячэцца ад куляў. Якімовіч.

3. Расшчапляцца на канцах, ламацца (пра валасы). Некалі прыгожая, Крывіцкая зараз паблякла. Русыя валасы секліся, давялося абстрыгчы і зрабіць завіўку. Гурскі.

4. Зал. да сячы (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віхра́сты, ‑ая, ‑ае.

З віхрамі (пра валасы на галаве). Віхрасты чуб. □ Цяпер у гэтым сталым, шыракаплечым чалавеку.. ніхто не пазнаў бы ранейшага віхрастага хлапчука. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; незак., каго-што.

Разм. Рабіць кудлатым. Кудлаціць валасы. □ І раптам, калі налятаў вецер і кудлаціў вершаліны дрэў, Алеся апаноўвала трывога. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасячы́ся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. пасекся, ‑секлася; зак.

1. Рассячыся на кавалкі, падрабніцца. Бацвінне лёгка пасеклася.

2. Стаўшы сухім, расшчапіцца і абламацца на канцах (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перафарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Афарбаваць, пафарбаваць нанава, у іншы колер. Перафарбаваць тканіны. Перафарбаваць валасы.

2. Афарбаваць, пафарбаваць усё, многае. Перафарбаваць усе машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ре́дкий в разн. знач. рэ́дкі;

ре́дкие во́лосы рэ́дкія валасы́;

ре́дкая ткань рэ́дкая ткані́на;

ре́дкий гость рэ́дкі госць;

ре́дкое явле́ние рэ́дкая з’я́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)