няхва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Адсутнасць каго‑, чаго‑н. у неабходнай колькасці; недахоп чаго‑н. [Віхура:] Справа такая: няхватка рабочых, некаторае спазненне будаўнічай часткі не павінна спыніць работы па мантажу... Гурскі. Красніцкі спаслаўся на няхватку часу, і, падзякаваўшы яшчэ раз за шчырую гасціннасць, мы выйшлі на вуліцу. Пальчэўскі.

2. Адсутнасць дастатковых сродкаў для існавання; нястача. Была не лёгкая пара, часамі не хапала тэхнікі, .. былі няхваткі і з харчамі. Сташэўскі. Пратасевічы, жывучы сям’ёй у Мінску, не ведалі няхваткі ні ў чым неабходным. Аднак запасаў.. не мелі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́йнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць спакойнага. Свежасць твару, кругласць шчок, спакойнасць вачэй, зграбнасць стану, сілу — усё тое, што яна з гадамі непрыкметна, паволі траціла на сваёй дарозе жыцця, усё гэта да крупінкі, да крошачкі знаходзіла ў сваіх дзецях. Дамашэвіч.

2. Адсутнасць шуму, спакой, цішыня. Гарадскі шолам, які спаткаў яго на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Забірала спакойнасць бяспечнага прытулку. Гартны.

3. Спакойны стан чалавека, адсутнасць хвалявання, трывогі. У маці знікла ранейшая спакойнасць, самавітасць. Асіпенка. Збліжала яго з Быстровым спакойнасць і вытрымка ў баі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неруплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не праяўляе руплівасць нядбайна ставіцца да чаго‑н. На самым канцы [вуліцы] кінулася ў вочы Харошцы сгарэнькая і маленькая хатка, падобная на свіронак у неруплівага гаспадара. Мурашка. // Які сведчыць пра адсутнасць руплівасці. Неруплівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́суха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін. Барацьба з засухай. □ Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́тасць, ‑і, ж.

Адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеяннях, паводзінах і пад., скаванасць. Госця адказала таксама па-французску. І хоць памылак у вымаўленні не было — празмерная правільнасць мовы лепей за памылкі казала аб скутасці чалавека, які гаварыў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мгла, мг̌ла ’імжа’ (Бес., Яруш., Сл. ПЗБ), ’тое, што выходзіць з магілы і можа забіць чалавека на месцы’ (Федар. 1). Да імгла́ (гл.). Адсутнасць пратэтычнага і‑ і ‑г̌‑ пад уплывам польск. мовы. Больш падрабязна гл. Мяркулава, Этимология–1973, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясці́плы, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца сціпласцю. — Ну як я?.. — спыталася.. [Лёдзя] у Кіры, не баючыся здацца нясціплай. Карпаў. // Які выкліканы нясціпласцю; які выражае адсутнасць сціпласці. [Іван:] — Прабачце, Зорык, за нясціплае пытанне. Чаму вы ўсё ж пайшлі туды працаваць? Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесталко́ўшчына, ‑ы, ж.

Адсутнасць толку, парадку ў чым‑н.; дрэнная арганізацыя якой‑н. справы; бесталковіца. Што б ён [Гаварушка] хаця сказаў? Сказаў бы: сабатаж там, дзе пануе бесталкоўшчына, дзе скавана ініцыятыва мае, дзе людзі ператвораны ў сляпых выканаўцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два гады. Двухгадовая адсутнасць. Двухгадовае навучанне.

2. Узростам у два гады. Двухгадовае дзіця.

3. Які патрабуе для поўнага развіцця двух вегетацыйных перыядаў і адмірае пасля выспявання насення. Морква і капуста — двухгадовыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мярка́ць ’сцямнецца’, ’цямнець’ (Уласт), рус. арханг. меркить ’тс’. Да змрок (гл.), змяркицца. Адсутнасць зваротнай часціцы -ца, магчыма, пад уплывам балтыйскага субстрату, параўн. літ. brėkšti, temti, ztėjuoti ’тс’.

*Мя́ркаць, муркаць ’мяўкаць’ (ТС). Гукапераймальнае. Магчыма, пад уплывам міркітаваць у лексемы мяўкаць ‑ў‑ > ‑р‑‑

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)