гу́біца, ‑ы, ж.
Абл. Губка 4. [Грыгарэц] быў тоўсты .. і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́спятак, ‑тка, м.
Абл. Штуршок нагой. Ад другога выспятка ён ускочыў на ногі і гатоў быў рабіць усё, што яму загадаюць. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вератні́к, ‑а, м.
Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аплі́к, ‑а, м.
Абл. Металічны кручок для зашпільвання адзення. Заплікнуўшы праз пяты ў дзесяты аплікі даматканай жакеткі, Ігнась выладзіўся на вакзал. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асве́р, ‑а, м.
Абл. Журавель калодзежа. Вот зробяць [людзі] азёры і рэкі, крыніцы і студні, а к студням — і зруб і асвер! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глуша́к, ‑а, м.
Абл. Глухі чалавек, глушэц (у 2 знач.). — Ат, глушак! — шапнуў Данік на Лявона, і вось яны стаяць моўчкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́бы, ‑аў; адз. няма.
Абл. Рэбры. — Што, і летам у вас каровы не паправіліся? З зімы, я бачыў, адны драбы выйшлі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́ля, ‑і, ж.
Абл. Тоўстая дошка; дылёўка. Праз вузкія шчыліны паміж дыль, з якіх былі складзены сцены .., свяціў ранні прамень сонца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыхце́ць, ‑ціць; незак.
Абл. Павяваць, дыхаць. Кастусь Прыбыткоўскі ляжаў тварам угару, у сонца, адкуль, як з распаленай печы, дыхцела гарачая задуха. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абл. Хістацца, ківацца; пакалыхвацца. Віця памацаў пальцамі сучок, які калываўся ў сухой дошцы, націснуў на яго. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)