Саргу́ч ’адростак у выглядзе прадаўгаватых валікаў у свінні пад падбародкам’ (Скарбы). Да серга (гл.). Параўн. рус. серга, серьга ’завушніца; почапка’, таксама ’скурыстыя адросткі пад шыяй у свінні, казы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус. социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц. socialisme < лац. sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ске́моцень ‘моцны мароз’ (ТС). Да *скеміць ‘сціснуць, шчыпаць’, параўн. укр. скемі́ти ‘калоць, ныць, балець’, рус. скоми́ть ‘балець, ныць, шчаміць’, роднасным да аскома і шчаміць (гл.). Параўн. скем (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сме́та (смѣта) ‘разлік’ (Шымк. Собр.), рус. сме́та ‘каштарыс’. Паводле Фасмера (3, 686), з *съмѣта, што да ме́ціць (гл. мета); параўн. балг. сме́тка ‘падлік, разлік’, макед. сметка ‘разлік; справаздача’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спабо́рнік ‘сапернік, канкурэнт, прэтэндэнт’ (ТСБМ, Ласт.). Аўтарства слова прыпісваецца Ластоўскаму, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1160. Відаць ад спаборніцтва ‘саперніцтва, змаганне, барацьба’, што з’яўляецца калькай рус. соревнование ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́дзька ‘чалавек, які баіцца холаду, мярзляк’ (Нас.), ‘зяблік, берасцянка’ (Байк. і Некр.). Вытворнае ад студзіць з суф. ‑к(а). У апошнім значэнні, відаць, штучнае ўтварэнне, калька рус. зяблик.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́луйка ’сувалка, паблытаныя плоскуні ў каноплях’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, у выніку замены в > л, параўн. рус. дыял. суло́й ’сувой’ (ад ліць, гл. Фасмер, 3, 801), параўн. сувой (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухо́цкі ’вельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус. дыял. (сіб.) сухоцкій ’прозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сюрту́к ’бурка, шырокая адзежына з даматканага сукна з башлыком’ (Цых.). Запазычана з рус. сюртук ’сурдут’, што з франц. surtout ’шырокая верхняя адзежына’ (Фасмер, 3, 823; ЕСУМ, 5, 495).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тво́рнік ’жарабец’ (мазыр., З нар. сл.; Мат. Гом.), ’стаеннік’ (Сцяшк. Сл.). Скарочана з вытворнік ’самец, пакінуты на развод’ (гл.), што ад тварыц 1 і калькуе рус. производи́тель ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)