рэду́кцыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Пераход ад складанага да больш простага; паслабленне чаго‑н. у якіх‑н. адносінах.
2. Адміранне, спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі.
3. Узнаўленне элемента з вокіслу.
4. Скарачэнне, памяншэнне якой‑н. велічыні.
5. Паслабленне работы органаў мовы пры вымаўленні вядомага гука мовы.
[Ад лац. reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са..., прыстаўка (гл. с...).
I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»: 1) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць; 2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напрыклад: салью, сальеш, саб’ю, саб’еш.
II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напрыклад: сааўтар, саўдзельнік, сааўтарскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самату́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца вырабам чаго‑н. дома; рамеснік. Саматужнік-адзіночка. □ Карчма Шчыгельчыка стала прыпынкам найбольш сялян, а таксама местачковых саматужнікаў — цесляроў, муляроў і іншых. Пестрак. // Пра таго, хто не творча, не якасна працуе. Толькі саматужнікі іграюць скрозь і пры любых умовах, а для мяне [Галіны] патрэбен быў, глядач. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які праводзіцца па секцыях 1 (у 1 знач.), адбываецца ў секцыях. Секцыйная работа. Секцыйныя заняткі.
2. Які складаецца з секцый 1 (у 2 знач.). Секцыйныя кухонныя сталы. // Які ажыццяўляецца па секцыях. Секцыйная штампоўка дэталей.
секцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які выкарыстоўваецца пры анатаміраванні трупаў. Секцыйны інструментарый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́нечкі, ‑чак; адз. няма.
1. Разм. Памянш.-ласк. да сені. Калі ў сенечках пачуліся цвёрдыя крокі і ў пакойчык зайшоў змакрэлы старшы лейтэнант, я ведаў, што рабіць. Навуменка.
2. Абл. Кладоўка пры хаце; клець. А некаторыя [настаўнікі] цішком наведваліся ў каморы і сенечкі, дзе мелі свае рэзідэнцыі абранніцы іх сэрца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.
2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.
[Ад фр. dirigir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́цыя, ‑і, ж.
Выпрамяненне электрамагнітных хваль. Радыяцыя зямлі. □ У ясны дзень галоўная роля належыць прамой сонечнай радыяцыі, а пры больш або менш суцэльнай воблачнасці — рассеянай. Прырода Беларусі. // Электрамагнітныя хвалі, выпрамененыя якой-небудзь крыніцай. Вымярэнне радыяцыі. Доза радыяцыі. □ Упершыню нябачны агонь радыяцыі апёк рукі адважнай даследчыцы атама Марыі Складоўскай-Кюры. «Маладосць».
[Лац. radiatio — выпрамяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы. // перан. Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае ўмовам цэнзуры, забаронены ёю. Нецэнзурная літаратура.
2. Непрыстойны. [Шыковіч:] — Слухайце, Анатоль Барысавіч!.. Каб мы з вамі былі ў больш блізкіх адносінах, эх, як я зараз вылаяў бы вас! Ведаеце, ёсць такія нецэнзурныя словы, якія, пры адпаведнай інтанацыі лепш і мацней за любую пахвалу. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)