Вы́паветрыцца ’знікнуць ад пошасці’ (Нас.). Гл. паветрыць(цца). Параўн. рус. поветрие ’эпідэмія, якая хутка распаўсюджваецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумільго́мхутка’ (Сцяшк. Сл., Яўс., Бяльк., Гарэц., Нар. сл.). Кантамінацыя кулём (гл.) і мільгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысаката́ць ’прыбегчы’ (пух., Жд. 1). Да гукапераймальнага саката́ць (гл.), параўн. пасаката́цьхутка паехаць’ (Шат., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важдані́на, ‑ы, ж.

Разм. Занятак, які патрабуе многа часу, увагі; турбота. // Пустая трата часу. Усё рабілася без лішняй важданіны, хутка і акуратна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Намеснік начальніка па палітычнай частцы. Тут, у арміі, [Сцяпан] таксама хутка пайшоў угору: праз паўгода начапіў трохкутнікі зампаліта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка перамяшчацца; рухомы. [Хукін:] — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай. Алешка.

[Ад лац. mobilis — рухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм.

1. Нарабіць шуму, тарахцення.

2. перан.; чаго і без дап. Хутка і многа наварыць чаго‑н.; набалбатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахма́рыць, ‑рыць; безас. зак.

Стаць пахмурным; зацягнуцца хмарамі (пра неба). Пасля абеду нахмарыла. Неяк непрыкметна і хутка зацягнула неба высокая лёгкая воблачнасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паво́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Войкаць некаторы час. Павойкала трохі старая маці, але хутка супакоілася — хата ж новая, дрэва як звон. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прастрачыць нанава, іначай. Перастрачыць шво.

2. Прастрачыць усё, многае.

3. перан. Разм. Хутка нерапісаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)