акадэ́мія, ‑і, ж.
1. Вышэйшая дзяржаўная навуковая ўстанова, у задачу якой уваходзіць развіццё навук або мастацтваў. Акадэмія навук Беларускай ССР.
2. Назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльных галінах навукі. Сельскагаспадарчая акадэмія. Ваенна-палітычная акадэмія.
•••
Акадэмія мастацтваў — вышэйшая мастацкая школа і вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне выяўленчага мастацтва.
[Ад грэч. akademia — мясцовасць каля Афін, дзе была заснавана Платонам (4 ст. да н. э.) філасофская школа. Першапачаткова — назва міфічнага героя Акадэма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).
2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фестыва́ль, ‑ю, м.
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці. Дуброўскі. / у іран. ужыв. — Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі. Пташнікаў.
[Фр. festival — урачыстасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзо́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Дзівосныя, незвычайныя асаблівасці (прыроды, звычаяў, мастацтва і пад.) народаў аддаленых краін. Не шукайце экзотык за морамі, Узбярэжжаў з крыштальнымі зорамі. Прыязджайце да нас, на Полаччыну, Пахадзіце яе прасторамі. Бураўкін. Перу для японскага гледача — такая ж экзотыка, як для нас, скажам, Гавайскія астравы. «Маладосць».
[Ад грэч. exōtikos — чужаземны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непревзойдённый непераўзы́дзены, неперася́гнуты, неперавы́шаны; недася́жны; (самый совершенный) найдаскана́лейшы, са́мы даскана́лы; (достигший крайней степени) кра́йні;
непревзойдённый образе́ц иску́сства непераўзы́дзены (неперася́гнуты, неперавы́шаны, недася́жны) узо́р маста́цтва;
непревзойдённый художник найдаскана́лейшы маста́к;
непревзойдённая жесто́кость кра́йняя жо́рсткасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паскара́льнік, ‑а, м.
1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.
[Грэч. Olympiás.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумані́зм, ‑у, м.
1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.
2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.
[Ад лац. hymanus — чалавечны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстаўра́цыя, ‑і, ж.
1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры. Рэстаўрацыя карціны. Рэстаўрацыя замка. □ Завершана рэстаўрацыя помніка старажытнарускай архітэктуры — Камянецкай абарончай вежы. «ЛіМ». Наша дзяржава асігнуе вялікія сродкі на даследаванне, рамонт, рэстаўрацыю і кансервацыю архітэктурных помнікаў. «Помнікі».
2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу. Рэстаўрацыя капіталізму.
[Лац. restauratio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)