бры́дка,

1. Прысл. да брыдкі.

2. безас. у знач. вык. Сорамна, непрыемна, агідна. Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дна,

1. Прысл. да людны.

2. безас. у знач. вык. Аб вялікай колькасці людзей дзе‑н. Нягледзячы на хмары і на позні адвячорак, на рынку яшчэ было людна. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лягчэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. лёгка.

2. безас. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Хвораму стала лягчэй. Ён заснуў і праспаў да паўдня. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рна,

1. Прысл. да прым. марны (у 1 знач.).

2. у знач. вык. Дарэмна, упустую. Колькі разоў Ларывончык рабіў спробу звязацца з іншымі партызанскімі атрадамі, але ўсё марна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўздага́д, безас. у знач. вык.

Разм. Не здагадацца, не зразумець; не прыйшло ў галаву. Старонняму чалавеку можа і неўздагад, як часам балюча было глядзець чалавеку на чужое шчасце. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нява́жна,

1. Прысл. да няважны (у 2 знач.).

2. у знач. вык. Не мае вялікага значэння. [Бацька:] — А дзе садзіць [кусты], гэта няважна: і тут наша зямля і там наша. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́тліва,

1. Прысл. да няветлівы.

2. безас. у знач. вык. Нетактоўна, непрыстойна. Трэба было [Веры] ісці ў сваю бакоўку, там усялякай работы немаведама колькі, але няветліва пакідаць адну госцю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязру́чна,

1. Прысл. да нязручны.

2. безас. у знач. вык., каму, з інф. Без дастатковай зручнасці для чаго‑н.; дрэнна. Марыльцы было нязручна сыходзіць [з трамвая]: абедзве рукі яе занятыя. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнава́та,

1. Прысл. да пазнаваты.

2. безас. у знач. вык. Аб даволі познім часе. [Алесь:] — Я як-небудзь іншым разам зайду, а то, па праўдзе сказаць, сёння пазнавата ўжо. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́бна, безас. у знач. вык.

Неабходна, трэба. — Каб толькі так [надвор’е] пастаяла які тыдзень — то ўжо і касіць патрэбна. Гартны. Патрэбна дараваць Таму, хто памыліўся, А ворага — бязлітасна караць. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)