Кабалда́й ’вялікаўзроставы’ (Касп.). Відаць, што значэнне, выведзенае з прыкладу («Як табе ня сорамна — ты ж ужо кабалдай!»), з’яўляецца толькі варыянтам магчымай дэфініцыі. З этымалагічна дапушчальных супастаўленняў ні рус. хабалда ’бойкая, крыклівая кабета’, бахалда ’балаболка, разявака, гультай і г. д.’, ні літ. kabálda ’кульгаючая, нязграбная асоба’ не падтрымліваюць тлумачэння Каспяровіча. Яны, аднак, і не пярэчаць яму — агульнавядомымі з’яўляюцца ваганні семантыкі ў экспрэсіўных словах. Такім чынам, паводле семантычнага крытэрыю, нельга выбраць у якасці крыніцы запазычання ні рускую, ні літоўскую мову. Дапамагае крытэрый фанетычны. На той жа тэрыторыі зафіксаваны хабал(ь), хабёл ’бабнік, гуляшчы мужчына’ (Касп.). Гэтыя словы, відавочна, суадносяцца з прыведзенай вышэй рускай лексікай, але цяжка дапусціць, што ў слове кабалдай к паходзіць з х, тым больш што тыповымі з’яўляюцца адваротныя сувязі, г. зн. х < к. У сувязі з гэтым аддаецца перавага літ. kabálda. Такім чынам, можна сцвярджаць, што віц. кабалдай запазычана з літ. крыніцы, блізка да якой стаіць kabálda, адзначанае ў слоўніках. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́жка ж. ло́жка;
◊ праз гадзі́ну па ча́йнай лы́жцы — че́рез час по ча́йной ло́жке;
гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́ць — погов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть;
л. дзёгцю ў бо́чцы мёду — погов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда;
вялі́кая л. рот дзярэ́ — посл. больша́я ло́жка рот дерёт;
дарага́я л. к абе́ду — посл. дорога́ ло́жка к обе́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калаці́ць несов.
1. трясти́;
к. дрэ́ва — трясти́ де́рево;
2. разг. окала́чивать;
к. я́блыкі — окола́чивать я́блоки;
3. безл. (приводить в дрожь) трясти́; (о лихорадочном состоянии — ещё) зноби́ть;
мяне́ кало́ціць — меня́ трясёт (зноби́т);
4. перен. (вызывать неприятное чувство) коро́бить, корёжить;
гэ́та несправядлі́васць ~ці́ла яго́ — э́та несправедли́вость коро́била (корёжила) его́;
5. (снопы) молоти́ть, обива́ть, выкола́чивать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падляце́ць сов.
1. (приблизиться, летя) подлете́ть;
самалёт ~це́ў да аэрадро́ма — самолёт подлете́л к аэродро́му;
2. (вверх) подлете́ть, подпры́гнуть;
мяч ~це́ў пад столь — мяч подлете́л до потолка́;
3. разг. (приблизиться бегом) подлете́ть;
дзяўчы́нка ~це́ла да ма́ці — де́вочка подлете́ла к ма́тери;
4. (под что-л.) подлете́ть;
верабе́й ~це́ў пад страху́ — воробе́й подлете́л под кры́шу
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
схілі́ць сов.
1. (нагнуть) склони́ть, наклони́ть;
с. галаву́ — склони́ть го́лову;
2. перен. (да чаго) склони́ть (к чему); привле́чь;
с. да ўцёкаў — склони́ть к побе́гу;
с. на свой бок — склони́ть на свою́ сто́рону;
◊ с. галаву — (перад кім, чым) склони́ть го́лову (перед кем, чем);
с. кале́ні — (перад кім, чым) преклони́ть коле́ни (перед кем, чем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сце́нка I ж., в разн. знач. сте́нка;
с. перагаро́дкі — сте́нка перегоро́дки;
с. тру́бкі — сте́нка тру́бки;
○ гімнасты́чная (шве́дская) с. — спорт. гимнасти́ческая (шве́дская) сте́нка;
◊ прыпе́рці да ~кі — припере́ть к сте́нке;
ста́віць да ~кі — ста́вить к сте́нке;
як у (аб) ~ку гаро́х — как в (об) сте́нку горо́х
сце́нка II ж., обл. широ́кая межа́ (между полями)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
удзе́л I, -лу м.
1. уча́стие ср.;
прыня́ць у. у вы́барах — приня́ть уча́стие в вы́борах;
канцэ́рт з ~лам вядо́мых майстро́ў — конце́рт с уча́стием изве́стных мастеро́в;
2. (у чым) прича́стность ж. (к чему);
даве́сці ўдзел у злачы́нстве — доказа́ть прича́стность к преступле́нию;
◊ браць у. — принима́ть уча́стие
удзе́л II м., ист. уде́л;
кня́жацкі ўдзел — кня́жеский уде́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уцягну́цца сов.
1. вде́ться;
ні́тка ўцягну́лася ў іго́лку — ни́тка вде́лась в иго́лку;
2. (принять участие в чём-л.) втяну́ться;
у. ў гаво́рку — втяну́ться в разгово́р;
3. (привыкнуть) втяну́ться;
у. ў рабо́ту — втяну́ться в рабо́ту;
4. (у што) пристрасти́ться (к чему);
у. ў гарэ́лку — пристрасти́ться к во́дке;
5. (с трудом войти, въехать) втащи́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кол (род. кала́) м.
1. кол; (длинный — ещё) шест;
2. (для привязывания лодок, домашних животных) прико́л;
3. (школьное арго) кол, едини́ца ж.;
◊ пасадзі́ць на к. — посади́ть на́ кол;
у віру́ на калу́ — у чёрта на кули́чках;
стаць кало́м у го́рле — стать коло́м в го́рле;
хоць к. на галаве́ чашы́ — хоть кол на голове́ теши́;
забі́ць асі́навы к. — вбить оси́новый кол;
кало́м яму́ зямля́ — коло́м ему́ земля́;
як саро́ка на калу́ — как соро́ка на колу́;
ні кала́ ні двара́ — погов. ни кола́ ни двора́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́ступкі ’старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (Бір. Дзярж.); ’лёгкі жаночы абутак’ (Сцяшк.); ’апоркі, старыя боты ці валёнкі з адрэзанымі халявамі’ (З нар. сл.), вы́ступці ’туфлі’ (Бес.). Рус. вы́ступки, вы́ступцы ’старыя боты з адрэзанымі халявамі, вялікія і нязграбныя боты для хадзьбы па гною; від жаночых чаравікаў на абцасах; пантофлі’, укр. ви́ступці ’туфлі’. Ад іменнай або дзеяслоўнай асновы выступ‑ (гл. ступаць) з суф. ‑к‑ (Вахрас, Наим. об., 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)