уда́ча, ‑ы, ж.

Жаданне, шчаслівае завяршэнне якой‑н. справы; поспех. Ірына паехала на паравозе, радуючыся ў душы такой нечаканай удачы. Лынькоў. — Вось гэта, Костусь брат, удача! — І дзядзька рады, чуць не скача. Колас. Лёня і Дзіма моцна паціснулі хлопцам рукі па развітанне, пажадалі ўдачы. Новікаў. // Дасягненне ў працы, творчасці. Адмоўныя персанажы ў аповесці [«Пачатак»] — асаблівая ўдача Пестрака. Хромчанка.

•••

Ну і (такая, вось, вот) удача! — такі ўжо ўдаўся, урадзіўся; няўдаліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узапхну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхаючы, падняць наверх. Узапхнуць воз па ўзгорак. Узапхнуць чамадан на верхнюю палку.

2. З цяжкасцю надзець, нацягнуць што‑н. вузкае, цеснае. Ледзь узапхнуў боты на ногі. // Надзець наспех які‑н. абутак. Узапхнуў сандалі і бягом на вуліцу.

3. Узваліць працу на каго‑н. — Ты паслухай, паслухай, што на нас гэты, гэты... узапхнуць хоча! — .. бацька гнеўна павярнуўся ўжо да Улі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узрушыць.

2. у знач. прым. Вельмі моцна ўсхваляваны. Узрушаны дзядзька Марцін выйшаў на прыгумень, кісет дастаў і стаў папяросу вярцець. Колас. Ну, паглядзіце, што гэта за чалавек? — звяртаецца ўзрушаная прадаўшчыца да пакупнікоў. Пянкрат. // Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; узбуджаны. Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку. Колас. // Які выражае такі стан. Узрушаны твар. Узрушаны выгляд. Узрушаны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыйсціся па густу. [Прахор:] — Ну, глядзіце сабе, як вам — упадабаецца [хата] ці не ўпадабаецца. Зарэцкі. Шафёр нешта буркатаў сабе пад нос. Відаць, матыў нейкай новае песні ўпадабаўся яму. Кавалёў.

2. Палюбіцца, спадабацца. [Вашыновіч:] — От бо маладыя цяпер якія! Я ж кажу, няхай здаровы жывуць.. Табе яна ўпадабалася, то ты бяры яе сабе на здароўе, але будзь ты чалавекам! Чорны. Асабліва ўпадабалася Міканору Хадоська. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утра́ціць, утрачу, утраціш, утраціць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і страціць. Пацее Яська, чуць не плача, Сказаць штось хоча і баіцца Утраціць гонар, памыліцца. Колас. «Усё мудруе нейкай трасцы, усё яму [Юзіку] трэба не так, як людзі робяць! Нейкі воз сена ўтраціў, не дадуць цяпер», — думаў стары. Крапіва. Ну, акурат казачны паляшук [дзядзька], што і чорта ашукае, і богу не дадасць, і пана ў лыжцы вады ўтопіць, а свайго не ўтраціць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыгану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і шмыгнуць. [Петрык:] — Ты [Антусёк] дазволу не пытай — Шмыганём употай: Хай злуе важаты, хай Нас шукае потым... Гілевіч. Пакуль мама карміла малога, нянька ціхенька шмыганула за дзверы. Брыль. Вулька зразумела, ці мо адчула, што гаворка павінна весціся без яе, устала з лаўкі і шмыганула ў сенцы. Кулакоўскі. Дарога спусцілася ў лагчынку, паднялася на пагорак, павярнула направа і шмыганула ў хвойнік. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штось 1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ. неазначальны.

Тое, што і штосьці ​1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё. Быкаў. Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка. Колас.

штось 2, прысл.

Тое, што і штосьці ​2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць. Прыходзька. Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ну́ў, -ну́ла, -лі́; -ні́; -ся́гнуты; зак., чаго.

1. Дайсці, даехаць і пад. да пэўнага месца.

Лодка дасягнула сярэдзіны ракі.

2. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н. (пра гукі, пахі і пад.).

Пах з кухні дасягнуў пакоя.

Чуткі дасягнулі вёскі.

3. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

Мароз дасягнуў 30°.

4. Дажыць да якога-н. узросту.

Д. паўналецця.

Д. глыбокай старасці.

5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

Д. згоды.

Д. поспехаў у навуцы.

|| незак. дасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасягне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́заць¹, ма́жу, ма́жаш, ма́жа; маж; ма́заны; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго-н. тлустага або вадкага.

М. хлеб маслам.

М. калёсы дзёгцем.

2. Тое, што і пэцкаць (у 1 знач.; разм.).

М. сшытак.

М. рукі фарбай.

3. што. Няўмела маляваць або пісаць (разм.).

|| зак. зама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 2 знач.), зма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 і 2 знач.), нама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны і пама́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны (да 1 знач.).

|| аднакр. мазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ма́занне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подво́х м., разг. падво́х, -ху м.; (обман) падма́н, -ну м.; (надувательство) ашука́нства, -ва ср.; (каверза) ка́верза, -зы ж.;

от него́ то́лько и жди подво́ха ад яго́ то́лькі і чака́й падво́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)