навако́л,
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Толя пачаў азірацца навакол. За садкамі, у дальнім кутку агародаў, ён раптам разгледзеў нешта падобнае на будку. Якімовіч. На маленькай плошчы гарадка салдаты ўкопваюць слупы, трамбуюць зямлю навакол. Лынькоў.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3 знач.). Жняярка стаяла пасярод калгаснага двара, а навакол яе пасталі людзі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наклю́нуцца, ‑нецца; зак.
1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).
2. Пачаць прарастаць, распускацца (пра зерне, пупышкі). Кроплі шумна капалі з галінкі, і ўся бярозка варушылася, быццам ад ветру. Яе шакаладныя пупышкі ўжо наклюнуліся. Хомчанка.
3. перан. Разм. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца. Наклюнулася добрая работа. □ [Лашук:] — Заўтра канчаткова рашу, ці можна прымяніць тут адзін варыянт. Сёе-тое ўжо наклюнулася. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́ннік, ‑а, м.
1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.
2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. — Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начні́ца, ‑ы.
1. ж. Лятучая мыш. Устаюць начныя страхі, здані, І зыкі чуюцца.. Чараўніка і чараўніцы, І лопат крыллямі начніцы. Колас.
2. м. і ж. Разм. Той (тая), хто доўга яе кладзецца спаць, бадзяецца начамі. Па вуліцы прайшла начніца, Абцасам калючы асфальт, Бясследнай зданню прамільгнула. Матэвушаў.
3. ж. Абл. Начная зорка. Зара за ўзгоркамі начніцы замыкала і косы вешала на росныя гаі. Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабстраля́ны і неабстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.
Які не быў у баях, не прывык да стральбы. Ядловец сённяшнюю аперацыю лічыў не вельмі сур’ёзнай, і на выкананне яе маглі ісці неабстраляныя хлопцы. Федасеенка. Вартавы, малады, неабстраляны яшчэ баец, зябка ўздрыгваючы, спыніў .. [веставога] на ўскрайку лесу. Асіпенка. Старшыня выносіць хлеб і сала, Выдае па норме канцэнтрат, І дарэчы ўспомніць, як бывала, Сам быў неабстрэлены салдат. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́сік, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да нос (у 1 знач.). Зося весела засмяялася, ад чаго яе малы кірпаты носік яшчэ больш задраўся ўгору. Ваданосаў.
2. Частка чайніка, збана і пад., праз якую выліваюць вадкасць.
3. Вострая або завостранай формы частка якога‑н. прадмета. Носік касы. □ Прыстаўляючы руку да носіка кожнага яечка, я прасвечваў іх на сонцы, глядзеў, ці свежыя яны. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Упасці, зваліцца. Паваліцца на падлогу. Паваліцца на зямлю. □ — Эх, — уздыхнуў Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы... Колас. Заблытаўшыся ў густых сцяблінках, Насця павалілася. Сіняўскі. // Легчы, упасці ў знямозе на што‑н. ад стомленасці, слабасці і пад. Партызаны наваліліся спаць проста на зямлю, дзе хто стаяў. Асіпенка. [Юры] падышоў да канапы і, стомлены, паваліўся на яе. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., каго-што.
1. Надаць чаму‑н. вісячае становішча. Павесіць на сцяну карціну. Павесіць паліто на вешалку. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас.
2. Пакараць смерцю цераз павешанне. Старых [немцы] вывелі на калгасны двор і павесілі на дупл[я]ватай паўзасохлай бярозе. Лынькоў.
•••
Павесіць (звесіць) галаву — замаркоціцца, затужыць.
Павесіць (апусціць, звесіць) нос — засумаваць, зажурыцца, замаркоціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан падазронага. Падазронасць учынку. Падазронасць паводзін. □ Пакуль.. [сястра] калола ў руку хворага, ён .. поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Быкаў.
2. Падазроныя адносіны да каго‑, чаго‑н., недаверлівасць. [Гарасім] пачаў з недаверам і падазронасцю ставіцца да сваіх братоў-арандатараў. Чарнышэвіч.
3. Тое, што і падазрэнне (у 1 знач.). Дзедаў адказ адвёў падазронасць ад яго асобы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падмазаць (у 1 знач.).
2. Тое, чым падмазваюць што‑н. Влінец быў халодны, ранішні, але Міця, мусіць, не да такіх прывык ў час валацужніцтва. Нават і падмазку з’еў, што трапілася з блінцом. Арочка. А то другі раз аладкі возьмецца [жонка] пячы... Скаварада нагрэлася, сіпіць на ўсю хату, а яна яе падмазкай мазь, мазь. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)