касабо́кі, ‑ая, ‑ае.

З крывым, касым бокам. Касабокі чалавек. Касабокі ўзгорак. □ Зуб’е атрымлівалася трохі касабокае, рознай формы, не аднолькавае таўшчыні. Рылько. // Які пакасіўся набок. Адкрываючы касабокую фортку на вуліцу, .. [Сімон] азірнуўся. Самуйлёнак. [Штрайх] пасалавелымі вачамі пазіраў на двор, на касабокі хлевушок. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пячы (у 1 знач.).

2. Кандытарскія вырабы ў выглядзе тонкіх кавалачкаў рознай формы, прыгатаваныя са здобнага, звычайна салодкага цеста. На маленькім круглым століку .. быў пастаўлен чайны прыбор, на сподачку ляжаў цукар і пячэнне. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцягнуць.

2. у знач. прым. У мовазнаўстве — які надвергнуўся сцяжэнню, усечаны. У мове паэтычных твораў (асабліва XIX і першай трэці XX стагоддзя) нярэдка сустракаюцца так званыя сцягнутыя, або ўсечаныя, формы прыметнікаў. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

Б. ліманаду.

2. Старая руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л.

Заглядаць у бутэльку (разм., іран.) — часта выпіваць, напівацца.

Лезці ў бутэльку (разм., неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэ́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бутэ́лечны, -ая, -ае.

Бутэлечнае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Невялікая лапата.

2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).

Лапаткі турбіны.

3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

Лапаткі гароху.

Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.

Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Шліфавальны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алего́рыя, ‑і, ж.

У літаратуры і мастацтве — выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза; іншасказальнасць. Боязь, каб дзённік не папаў каму-небудзь у рукі і не расчыніў таямніцы яго душы, прымушала [Лабановіча] шукаць адмысловыя спосабы і формы запісаў, ужываць розныя алегорыі. Колас.

[Грэч. allegoria — іншасказанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або на шыі. Лена надзела новую сукенку, на галаву ўскінула блакітную, з вялікімі жоўтымі ружамі касынку. Ваданосаў. На шыі ў Волечкі была стракатая маміна касынка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі. Панчанка.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́чманка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Форменная шапка з казырком, якую носяць асобы малодшага і старшага каманднага саставу флота, а таксама цывільная шапка падобнай формы. А тут якраз Сашка заявіўся. Не ў мічманцы, а ў марской бесказырцы. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)