свінава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны да свінства, свінскіх паводзін; няўдзячны, нахабны, грубы. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і буртаванне. Відаць, усе былі на рабоце: хто на будаўніцтве, а хто на буртоўцы бульбы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Канапаціць некаторы час. Паканапаціў з гадзіну і пайшоў.

2. Заканапаціць вялікую колькасць чаго‑н. Паканапаціць усе лодкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадрабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што, каму і без дап.

Адрабіць усё або частку чаго‑н. усім, многім. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазірну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Абмяняцца позіркамі; пераглянуцца. [Дзямід Сыч:] — Якаў Донька тут? — Усе перазірнуліся. За Доньку чамусьці весела адказаў Міхаль Павіцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералуза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ачысціць ад шалупін усё, многае. Пералузаць усю фасолю.

2. Разгрызаючы шалупінне, з’есці ўсё, многае. Пералузаць усе гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Старанна і ўважліва абмацаць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае ў пошуках чаго‑н. Перашнарыць усе кішэні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападыма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Падняцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе пападымаліся са сваіх месцаў. У пакоі зрабілася ціха. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрывалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Прывалачыся, прыцягнуцца — пра ўсіх, многіх. [Сабастыян:] — Хуценька збірайся, а то папрывалакаюцца вясковыя жанчыны і пазбіраюць усе грыбы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студзі́цца, студзіцца; незак.

1. Астуджвацца, ахалоджвацца. Яшчэ ноччу затурыў [Езуп] усе бутэлькі ў возера і спусціў у ваду. Няхай студзяцца. Броўка.

2. Зал. да студзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)