гармі́дар, ‑у, м.

Разм. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал. Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк. Троху-патроху ўзнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. Зарэцкі. // Беспарадак, неразбярыха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрэніраваць.

2. у знач. прым. Які атрымаў добрую трэніроўку; вопытны, умелы. Натрэніраваны спартсмен. □ Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Вандруючы, прыбыць у якое‑н. месца, куды‑н. Гэта быў першы выгнаны вайною лось, які прывандраваў сюды, за Бесядзь. Чыгрынаў. Польская народная песня даўно прывандравала на беларускія землі. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысяда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысядаць — прысесці.

2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́сар, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тутны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да статута. Пры камісару Шашура заўсёды стараўся трымацца статутных правіл. Мележ. — Вы ўжо не першы раз парушаеце строгі статутны парадак, — пачаў камандзір, калі Зуб зайшоў у канцылярыю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лі, ‑яў; адз. няма.

Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне. Калі ж, ахоплены жудасцю,.. [Тапурыя] учапіўся за борт чаўна, што гушкаўся на талях, то ў першы момант яго ледзь не выкінула за борт. Самуйлёнак.

[Гал. talie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачи́слить сов., в разн. знач. залічы́ць;

зачи́слить на дово́льствие воен. залічы́ць на забеспячэ́нне;

зачи́слить на пе́рвый курс залічы́ць на пе́ршы курс;

зачи́слить на теку́щий счёт бухг. залічы́ць на бягу́чы раху́нак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перая́ра (перыяра) ’старая авечка’ (Рам. 5), пераярак пераярка ’жывёла мінулагодняга прыплоду (авечак, ваўкоў)’ (ТСБМ). Параўн. рус. переяр ’аднагадовы воўк’, переярка ’аднагадовая авечка, што аб’явілася першы раз’, переяровшпь ’перайсці, перажыць пару цечкі’. Да пера- і яр‑ (< прасл. Jan ’год’, ц.-слав. яра ’вясна’), яравы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ком, ‑а; мн. камы, ‑оў; м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога‑н. мяккага, рыхлага рэчыва. Ком цеста. Ком зямлі. □ Татам мы дапамагалі, Мы ў радочкі цэглу клалі, З гліны клеілі камы. Кірэенка. // Пра што‑н. скамечанае, скручанае. Ком паперы. □ Дана ўзяла посцілку, кажух, падушку, згарнула ўсё ў вялізны ком. Асіпенка.

•••

Ком у горле; ком падкаціўся (падступіў) да горла — пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды, радасці і пад.

Першы блін комам — тое, што і першы блін камяком (гл. блін).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)