со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жацца, ‑жыцца; зак.

1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання. Улежалася зямля. Улежаўся снег.

2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён). — Не вельмі .. [яблыкі] ўжо і зялёныя, — не згадзіўся Хрупак. — Улежацца ў саломе. Чыгрынаў. [Марыля:] Добры быў лянок; палала яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цары́зм, ‑у, м.

Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная неабмежаваная ўлада належыць цару; царскі рэжым. Частка думскіх дэпутатаў.. прапанавала звярнуцца з думскай трыбуны да ўсіх сялян з заклікам аказаць дапамогу думе ў барацьбе з царызмам. Колас. Таксама, як і ўкраінскі народ, стагнаў наш народ пад ярмом польскіх паноў і царызму. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.

1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна. Краўчанка.

2. перан. Страціць жывасць, свежасць; паблякнуць. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад загнаць.

2. у знач. прым. Змучаны, стомлены яздой, пагоняй і пад. Загнаны конь. Загнаны воўк.

3. перан.; у знач. прым. Забіты, запалоханы, прыніжаны. Бедны хлопчык быў загнаны, У бацькоў нялюбы сын. Колас. // Заняволены, прыгнечаны. Загнанае слова, ты, роднае слова. Грымні ж над радзімай зямлёй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закава́ны і зако́ваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закаваць.

2. у знач. прым. Абабіты, акуты металам. Цяпер па закаванаму акну бачыў: спадзяецца не было на што. Кандрусевіч.

3. у знач. наз. закава́ны, ‑ага, м. Пакароны народ, зняволены чалавек. Ходзіць май па свеце, Сонцамі ірдзіцца, Закаваных, спячых Кліча ўстаць, збудзіцца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рышча, ‑а, н.

Разм.

1. Вялікі натоўп людзей. [Стары] паварочваецца, аглядае зборышча, затрымлівае позірк на цыганцы, што плача. Лупсякоў.

2. Сход, сходка для сумеснай работы, сумеснага адпачынку і пад. Алесь Баравік, хаця на заводзе быў навічок, ужо ведаў пра гэтыя традыцыйныя маладзёжныя зборышчы. Шыцік. [Сымон:] Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца? Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрачы́ся, зракуся, зрачэшся, зрачэцца; зрачомся, зрачацеся; пр. зрокся, зраклася, ‑лося; зак., каго-чаго.

Адмовіцца, адрачыся ад каго‑, чаго‑н. Хацеў бы вас, песні, Зрачыся, пакінуць, — Сілачкі ж мне мала. Купала. Ад імя сваіх сяброў Танк урачыста заявіў, што маладая літаратура Заходняй Беларусі не зрачэцца рэвалюцыйных і гуманістычных традыцый Коласа і Купалы. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бескане́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае пачатку і канца (у прасторы і часе). Час і прастора бесканечныя.

2. Празмерна доўгі, шырокі, глыбокі, працяглы і пад. Зноў сярод ніў бесканечных, шырокіх Іду, як калісь, у задуме цяпер я. Танк. Лес адвечны бесканечны Цягне, цягне гоман свой. Купала.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Зморшчыць твар, зрабіць грымасу (нездавальнення, агіды, напружання і пад.). Інжынер прыўзняў галаву, паморшчыўся, быццам у яго ад крыку забалела галава. Асіпенка. Гуз паморшчыўся — ён абдзёр спіну і плячо, калі лез пад нары. Шашкоў.

2. Пакрыцца маршчынамі, складкамі. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)