Саніта́р ’асоба малодшага медыцынскага персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад.’ (ТСБМ). З рус. санита́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое, магчыма, з франц. sanitaire ’які мае дачыненне да аховы здароўя’ з дапамогай суф. ‑ар‑ (Гараеў, 451; Фасмер, 3, 557).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўза ’плакса, крыкун’ (Скарбы, ТС), ’неахайніца’ (Касп.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з дапамогай суфікса ‑з‑a ад раўці ’плакаць’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41), падобна як рабэйза (гл.) ад рабы. Сюды ж рэ́ўзаць ’плакаць, румзаць’ (ТС). Паводле Масковіча (Зб. Талстому, 364), ад яўрэйскага ўласнага імя Réize, чаму пярэчыць фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́церабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Высечы, ссячы. У той жа дзень .. [Ігнат і Крылоў] выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты і з дапамогай жонкі Ігната і яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды. Шамякін.
2. Вырваць (пра лён, каноплі і пад.). Умеюць .. [лён] вырасціць, выцерабіць, разаслаць, давесці да ладу шчырыя рукі ільнаводаў. Бялевіч.
3. Разм. Выесці, з’есці. Выцерабіць міску капусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размя́цца, разамнуся, разамнешся, разамнецца; разамнёмся, разамняцеся; заг. разамніся; зак.
1. Стаць мяккім, ператварыцца ў мяккую масу ў выніку сціскання, расцірання. Разамнецца гэта цвёрдая скарынка [зямля], а тады можна будзе перасеяць. Васілевіч.
2. Разм. З дапамогай якіх‑н. рухаў пазбавіцца ад адчування анямеласці, фізічнай скаванасці. Пасажыры пакінулі месцы. Адны пабеглі пашукаць чаго папіць, другія выйшлі проста размяцца. Ракітны. // У спартсменаў — перад пачаткам спаборніцтва практыкаваннямі разагрэць цела, танізаваць мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каржэ́нь 1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь 2 ’корж’ (гл.).
Каржэ́нь 2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́шка (БРС, Яруш., Бяльк.). Рус. вы́шка, укр. ви́шка, польск. wyszka ’вышыня’, чэш., славац. výška ’тс’. Утворана ад асновы выш‑, як, напрыклад, у кампаратыве вышэй, якая ўзыходзіць да выс‑ (гл. высокі), з дапамогай суф. ‑ка (Махэк₂, 705). Некалькі іначай аб словаўтварэнні Шанскі (1, В, 239).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вячо́рка ’вячоркі’ (Бяльк., Касп., КТС). Рус. вечорка, балг. дыял. вечерка ’тс’. Утворана з дапамогай суфікса ‑ъ‑к‑а ад асновы вечер‑. Для бел. мовы трэба ўлічваць магчымасць аднаўлення формы адзіночнага ліку ў сувязі з генералізацыяй слова вячоркі. З іншым значэннем падобныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах; параўн. польск. wieczorka ’вячэрняе паляванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́няць (БРС, Шат.; КЭС, лаг.), вы́ніць (Нас., Бяльк.). Рус. дыял. вы́няць, укр. ви́няти, польск. wyjąć, чэш. vyndati, славац. vyňať. Утворана з дапамогай прыстаўкі вы‑ ад агульнаслав. jęti (гл. узяць); н — устаўное (Шанскі, 1, В, 228). Форма вынуць (Бяльк.), цікавая поўным знікненнем кораня (Трубачоў, Дополн., 1, 369), запазычаная з рус. вы́нуть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Копша 1 ’капун, маларухавы, павольны ў рухах чалавек’ (ТС), ’лянівая жанчына’ (Мат. Гом.). Гл. капацца. Назоўнік утварыўся з дапамогай экспрэсіўнага суфікса ‑ша Nomina agentis (SP, 2, 76–77; Сцяцко, Афікс. наз., 75–76).
Копша 2 ’далакоп, магільны дух’ (Нас., Яруш.). Да капаць (гл.). Параўн. копша 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)