пчалі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пчалы. Пчаліны мёд. Пчаліны рой. Пчаліная калода. Пчаліны звон.
2. у знач. наз. пчалі́ныя, ‑ых. Група сямействаў джаланосных насякомых атрада перапончатакрылых, да якой адносяцца пчала, чмель і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праслойваць — праслаіць і стан паводле знач. дзеясл. праслойвацца — праслаіцца.
2. Р мн. ‑слоек. Слой, пласт чаго‑н. у чым‑н. Праслойкі ў белым мармуры. □ Вяндліна была смачная, з роўнымі, бы адмеранымі, праслойкамі мяса і сала. Савіцкі.
3. Р мн. ‑слоек. Грамадская група, якая не ўваходзіць у які‑н. клас грамадства ці чым‑н. адрозніваецца ад яго. Дробнабуржуазная праслойка. □ [Сундукоў:] У гэтых палках, таварыш Камісараў, вялікая праслойка эсэраў, анархістаў. Маўзон. // Група, якая з’яўляецца састаўной часткай калектыву. Маладзёжная праслойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аракчэ́еўшчына, ‑ы, ж.
1. У пачатку 19 ст. ў Расіі — рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, сістэма лютай ваеншчыны ў кіраванні.
2. перан. Становішча, пры якім невялікая група людзей дэспатычна і самавольна распараджаецца ў якой‑н. галіне грамадскага жыцця.
[Ад імя Аракчэева, дзяржаўнага дзеяча-дэспата часоў Паўла I і Аляксандра I.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны па радыусе. Радыяльныя магістралі горада. Радыяльная група мышцаў. // Які характарызуецца размяшчэннем сваіх частак па радыусе. Радыяльная сіметрыя. Радыяльная структура зерня.
2. Які робіцца, адбываецца ў напрамку па радыусе. Радыяльнае змяшчэнне пластоў Зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.
2. Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.
3. Які наведвае або можа наведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тавары́ства ’сукупнасць людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.), ’група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі’, ’блізкасць, заснаваная на такіх адносінах’, ’арганізацыя, у якую ўваходзяць раўнапраўныя ўдзельнікі’ (ТСБМ), ’асацыяцыя, суполка’ (Ласт., Некр. і Байк.), ’кампанія; людзі аднаго ўзросту’ (Сержп. Прымхі; узд., Жд. 1), тавары́ство ’аднагодкі, равеснікі’ (іўеў., чэрв., капыл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’дружбакі, сябры’ (ваўк., лях., пух., Сл. ПЗБ). Дапускаецца запазычанне з польск. towarzystwo з шырокім колам значэнняў, аднак, паводле Векслера (Гіст., 176), у выніку адзначанага ў XV-XVI стст. спрашчэння збегу зычных шляхам адпадзення пачатковага ш перад с: таварыш > таварыства, параўн. у Насовіча: тавары́шства (товари́шство) побач з тавары́ства (товари́ство) ’прыяцельства, сяброўства’, ’група людзей аднаго рамяства або звання’ (Нас.). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, праходзіць ва ўмовах падполля (у 2 знач.); нелегальны, тайны. Падпольная работа патрабуе канспірацыі. Новікаў. Ад сваіх людзей Заслонаў ужо ведаў, што ў дэпо дзейнічае падпольная камсамольская група, і здагадваўся, хто яе ўзначальвае. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінклі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
Гіст. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі. // Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву. Машара. // перан. Разм. іран. Сход, сукупнасць якіх‑н. асоб.
[Грэч. synklētos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гайня́ ’зграя сабак, ваўкоў’ (Інстр. II, Бір. Дзярж., БРС), ’група дзяцей, якія сваволяць’ (Жд. 2). Няпэўна, ці ёсць нейкая сувязь з гайно 1. Хутчэй з ганя́ (> гайня́, параўн. байня < баня, гайніць < ганіць і да т. п.) да *gonъ, *gъnati: *gonь. Параўн. Янк. II, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́па, ‑ы, ж.
1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі, чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. Шчарбатаў. За драбналессем паказалася густая купа старых сосен. Новікаў.
2. Гурт, група (звычайна пра людзей). Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей. Гартны. Калі робіш у купе, то не баліць у пупе. З нар.
3. Абл. Тое, што і куча (у 1 знач.). У застаронку каля сцяны ляжала толькі купа саломы. Мележ.
4. Абл. Торф, звычайна сухі. Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю. Барадулін.
•••
Да купы — у адно месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)