схудне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Моцна пахудзець, стаць худым. [Максім:] — Паглядзеў бы ты на сябе, як ты [Давід] схуднеў, а вочы не запалі, а праваліліся. Машара. Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. Эх, Мірон, Мірон, і быў ты ўжо немалады, а за гэты час асунуўся, схуднеў, дык зусім стаў як дзядуля... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́ча, ‑ы, ж.

Жаданне, шчаслівае завяршэнне якой‑н. справы; поспех. Ірына паехала на паравозе, радуючыся ў душы такой нечаканай удачы. Лынькоў. Вось гэта, Костусь брат, удача! — І дзядзька рады, чуць не скача. Колас. Лёня і Дзіма моцна паціснулі хлопцам рукі па развітанне, пажадалі ўдачы. Новікаў. // Дасягненне ў працы, творчасці. Адмоўныя персанажы ў аповесці [«Пачатак»] — асаблівая ўдача Пестрака. Хромчанка.

•••

Ну і (такая, вось, вот) удача! — такі ўжо ўдаўся, урадзіўся; няўдаліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́жанства, ‑а, н.

Вымушанае пакіданне родных мясцін на час вайны. Алене ўспомнілася маленства, якое таксама пачалося бежанствам. Сабаленка. Ужо вось трэці дзень, як.. [Андрэй] з сям’ёю вярнуўся з бежанства. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

братазабо́йства, ‑а, н.

1. Забойства свайго брата.

2. Забойства чалавека свайго класа, сваёй нацыі, свайго народа ў часе вайны. І вось пайшло акопнае братанне. Братазабойства — усім адна бяда. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загво́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і загваздка (у 2 знач.). Лепш зрабіць усё самому, — Так надзейней, спакайней. Але як? Вось дзе загвоздка! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закавы́ка, ‑і, ДМ ‑выцы; Р мн. ‑вык; ж.

Разм. Затрымка, перашкода ў чым‑н. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., каго-што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. — Затлумілі мне галаву, вось і забыўся: твой жа праект аб адкрыцці дзіцячай пляцоўкі прынялі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́льца і кры́лца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да крыло (у 1 знач.); невялікае крыло. Але вось матылёк разгарнуў крыльцы. Бяспалы. Качанятка з усіх сіл заплёскала па вадзе крылкамі. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўва́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і няўважлівы. За няўважныя адносіны да спраў Начальнік агранома школіў. Корбан. [Антон Паўлавіч:] Вось вырасце.. [хлопчык] і не будзе такі няўважны і жорсткі, як бацька... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

от, часціца.

Разм. Вось. Алене было прыемна, што жанкі хваляць лён, а от што пра тату гавораць — не падабалася. Чарнышэвіч. [Аканом:] — От, калі маеце час, дык сядайце і паедзем. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)