Рэа́льныякі існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. реальный. Ст.-бел. реалный ’рэальны’ < ст.-польск. realny ’тс’ < с.-лац. realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарнавы́ ’плытагон, які кіруе плытом з дапамогай жэрдкі-руля’ (Скарбы), ’чалавек, які кіруе плытом пры дапамозе доўгага вясла — апачыны’ (гродз., Нар. сл.), тарно́вы ’плытагон, які пры дапамозе завостранага кала затрымлівае плыт’ (маст., Жыв. сл.). Відаць, тое ж, што і стырнавы́ ’галоўны плытнік, што кіруе плытом’ (ТСБМ), ад стыр, стырно́ ’рулявое вясло’ (гл.); параўн. таксама тарнаваць2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перачун ’сабака, які пры паляванні зграяй выбягае наперад, каб перахапіць звера’ (Інстр. 2). З рус. перечуй, перёка ’тс’. Да пёрак (гл.). Сюды ж перачапае ’недахоп сабакі, які выбягае наперад, каб перахапіць звера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́плівыякі крадзе хутчэй за іншых’ (Нас.). Да па‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.). Параўн. пахапа́ць ’пакрасці’ (Нас.). Іншае ж значэнне ў паха́плівы ’лёгкі на пад’ём’, відаць, з ⁺падхоплівыякі хутка падхопліваецца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

час, часіна, пара / з абмежаваннем: тэрмін / прамежак часу, які паўтараецца: перыяд / найбольш зручны для чаго-небудзь: сезон / працяглы прамежак: эпоха, эра, дзень

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

изря́дный

1. разг. (значительный по количеству) даво́лі вялі́кі, немалы́, дастатко́вы; (большой) вялі́кі, до́бры;

2. (отличный) уст. важне́цкі, не абы́-які, выда́тны; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, даво́лі до́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ющий

1. прич. які́ (што) мы́е;

2. прил., в разн. знач. мы́йны;

со́ли облада́ют мо́ющим сво́йством со́лі ма́юць мы́йную ўласці́васць;

мо́ющие сре́дства сро́дкі для мыцця́ы́йныя сро́дкі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвету́щий

1. прич. які́ (што) цвіце́;

2. прил. квітне́ючы; квіту́чы;

цвету́щий край квітне́ючы (квіту́чы) край;

у него́ цвету́щий вид у яго́ квітне́ючы вы́гляд;

цвету́щее здоро́вье квітне́ючае здаро́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сляпы́, -а́я, -о́е.

1. Які не бачыць, пазбаўлены зроку; са слабым зрокам.

Сляпое дзіця.

Падручнікі для сляпых (наз.).

2. перан. Які дзейнічае, не ўсведамляючы і не абдумваючы сваіх учынкаў.

С. ад злосці.

Слепа (прысл.) паверыць першаму сустрэчнаму.

Сляпое перайманне.

3. Невыразны, неразборлівы (пра шрыфт, тэкст і пад.).

С. адбітак на паперы.

4. Праз які дрэнна або нічога не бачна.

Сляпыя шыбы ў вокнах.

Сляпая хата (з малымі вокнамі).

5. Які адбываецца без удзелу зроку, без бачных арыенціраў (спец.).

С. метад друкавання (не гледзячы на клавішы). С. палёт на самалёце.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстай кішкі, якая мае чэрвепадобны адростак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́нечны, -ая, -ае.

1. гл. сонца.

2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.

С. рухавік.

3. 3 яркім святлом сонца.

Сонечнае надвор’е.

С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).

4. перан. Радасны, шчаслівы.

Сонечная ўсмешка.

Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.

Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.

Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.

Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

Сонечны ўдар — хваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)