разамкну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Раз’яднаць што‑н. самкнутае. — Мне трэба ісці, Вадзік,.. — ціха кажа Ганька, не здолеючы разамкнуць кола моцных хлапечых рук. Васілевіч. // Рассунуць, развесці ў розныя бакі. Разамкнуць вароты шлюза. // Утварыць або павялічыць інтэрвалы, прамежкі. Разамкнуць строй. // Раскрыць (самкнутыя зубы, губы і пад.). Калі заканчвалі перавязку, Андрэй разамкнуў павекі і, стрымліваючы стогн, спытаў: — Што з атакай? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размахну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. чым. Зрабіць моцны ўзмах чым‑н.; прымусіць што‑н. хістацца. Максімецкі ўсхапіўся, хапіў сваю вінтоўку за рулю, размахнуў ёю навокал сябе і палажыў на месцы аднаго немца. Чорны.

2. што. Развесці ў бакі, раскінуць. Размахнуць крылы.

3. што. Разм. Развіць, разгарнуць што‑н. у вялікіх маштабах. Вось і сядзіба! Можна размахнуць Такі маёнтак. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разо́к, ‑зка і ра́зік, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, і зноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок. Шамякін. Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму. Ракітны. Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саскаўзну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы. Місько. // Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.

2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.

3. перан. Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́хнуць 1, ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм.

1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі. Пташнікаў.

2. перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. // Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.

сту́хнуць 2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́зна, ‑ы, ж.

Разм.

1. зб. Сырая або недаспелая садавіна і гародніна. Наесціся сырызны.

2. Што‑н. сырое, вільготнае. — Хлеб падышоў, — сказала аднойчы раніцай маці, — а пячы няма на чым — на дрывотні адна сырызна. Курто. // перан. Пра што‑н., не апрацаванае як след. [Колас:] — Ну, палепшу я радок ці два, гэта ж справы не ратуе. Сырызна застаецца сырызнай, мова нячыстая, верш недасканалы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угру́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. угруз, ‑ла; зак.

Глыбока ўвязнуць (у гразі, снезе і пад.). Марыя выйшла людзям насустрач, саступіла з грудка і раптам правалілася ў багну. Паспрабавала вылазіць і ўгрузла яшчэ глыбей. У яе ўжо не было сілы выцягнуць ногі з балота. Кулакоўскі. // Асесці, уехаць у зямлю. А вось і бацькава хата. Яна як бы трошкі ўгрузла ў зямлю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упамяну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Паведаміць пра каго‑, што‑н. коратка, бегла; назваць, закрануць мімаходам. Адзінаццаць стагоддзяў налічвае Полацк з таго часу, як першы раз яго ўпамянулі ў летапісе. Хадкевіч. [Пцічкін:] — Абавязкова ўпамяні пра яе [Ірыны] выступленне на пленуме райкома камсамола. Ты журналіст, Мікола, а не фотаапарат. Гаўрылкін. // Назваць пры пералічэнні. Гаворачы пра даярак, неабходна ўпамянуць і другіх працаўнікоў жывёлагадоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храбрэ́ц, ‑раца, м.

Храбры чалавек. Між буданоў фарсіста круціўся на шэрабокім трафейным жарабку камандзір атрада, прыгажун і храбрэц Мікола Глівенка, ён жа «дзядзька Коля». Хадкевіч. / у іран. ужыв. Ну, што ж, на ракаў ты храбрэц... — згаджаўся дзед з Міколкам. Лынькоў. — Шапку вазьмі, храбрэц! — крыкнула Галя, убачыўшы, што ён нават забыўся падняць сваю фарсістую шапку-капітанку і тая, пакамечаная, валяецца на зямлі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.

2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)