Мандзэрыць ’вымантачваць’, мандзэрынне ’выпрошванне’, мандзэршчык, мандзэрнік, мандзэрка ’проська, папрашайка’ (Нас.), рус. варон. мандрыка ’надаедлівы чалавек’, з польск. mandyrzyć ’бурчаць, маркоціць галаву другім, гаварыць ні тое, ні сее’ і mantyczyć ’тс’, якое да лац. mantica ’торба жабрака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайту́бішча ’здаравяк, здаровы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Відавочна, звязана з тулуб, тулава (гл.), якое пасля перастаноўкі складоў аформілася ў ідэафон (гукавобразатворчую лексему) з гукавымі комплексамі ли. Параўн. таксама лайка2, лайка, лайнік, лайтруга і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папіха́ччалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўшэ́да ’неадукаваны чалавек, хам’ (КЭС, лаг.). З польск. powszedni, powszedny ’звычайны, штодзённы, будзённы, ардынарны, неэлегантны, нявытанчаны’ ці са ст.-бел. повшед‑ ний, повшедный ’паўсядзённы’ (1552 г.), якое са ст.-польск. powszedni ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьменнік ’той, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нны ’які ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стумі́кла ‘ціхмяны, стрыманы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Балтызм, у якасці крыніцы магчыма літ. stumìklis ‘штурхач’, што адпавядае разм. таўкач, папіхайла (пра інертнага чалавека), да семантыкі параўн. літ. stùmti ‘штурхаць, закрываць на засаўку’ (Цыхун, Зб. Мальдзісу, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галубя́тнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.

2. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.

3. Разм. Тое, што і галубятня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.

1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.

2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)