жазло́, а́; мн. жэ́злы (з ліч. 2, 3, 4 жазлы́), жэ́злаў; н.

1. Уст. Посах, палка асобай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага звання, становішча. Маршальскае жазло.

2. Палачка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху. Прыгожа махаючы паласатымі жэзламі, стаялі.. міліцыянеры. Карпаў.

3. Металічны стрыжань з дужкай і ўказаннем участка чыгуначнага пуці (выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху паяздоў). Ну, стаянка скончылася. Давай жазло, Петрык! Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. падсох, ‑ла; зак.

Злёгку высахнуць, стаць больш сухім. Як толькі падсохла сырая зямля, Брыгада лён сеяць У поле пайшла. Танк. / у безас. ужыв. Дзень быў ясны, цёплы. Нават на цельшынскай вуліцы падсохла. Колас. // Засохнуць часткова. Мы ў горадзе — пара сасонак, апавітых дымком пры мурах... Нам расці б... Ды над шапкай зялёнай верхавінка падсохла, як шпіль. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасягну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. на каго-што. Зрабіць замах па каго‑, што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Пасягнуць на чужое дабро. Пасягнуць на свабоду чалавека. □ — У кожным простым чалавеку [пілсудчыкі] бачылі раба, які ўзбунтаваўся, які пасягнуў на іх правы і ўладу. Машара.

2. што. Зразумець, ахапіць розумам што‑н. Зноў гарыць у ім [хлопчыку] жаданне Тайн[у] нотаў пасягнуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамахну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што і цераз што. Пераскочыць цераз што‑н. Перамахнуць цераз плот. □ — Давай пабяжым! На вуліцы страляць не будуць! Перамахнём агароджу, скочым у кусты і — уратаваныя! — прапанаваў я. Карпюк. // З ходу пераправіцца, перабрацца на процілеглы бок чаго‑н. Перамахнуць цераз раку. Перамахнуць галопам узгорак.

2. Хутка перайсці, пераехаць куды‑н. Перамахнуць у другі горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перано́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка пераносіцца з месца на месца. Пераносны станок. // Спецыяльна прыстасаваны для пераносу. Пераносная радыёстанцыя. Пераносная лямпа.

2. Не прамы, іншасказальны; метафарычны (пра значэнне, сэнс слова). Ну які ты наіўны! Шэсць сутак трэба разумець не ў дакладным сэнсе, а ў пераносным. Карпюк. Разыходзяцца іхнія [Турсевіча і Лабановіча] дарогі ў розныя бакі — і ў простым і ў пераносным сэнсе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́гнуць, ну, ‑неш, ‑не; незак.

Адчуваць моцную прагу да чаго‑н.; моцна жадаць чаго‑н. Нізкія дрэўцы, нядаўна пасаджаныя на набярэжнай, пажаўцелыя, чахлыя. І яны прагнуць свежага паветра і чыстай вады. Лынькоў. [Валодзю] як бы хацелася аддаліць той момант, якога ён даўно прагнуў, момант спаткання з маці. Чорны.

прагну́ць, ‑гну́, ‑гне́ш, ‑гне́; ‑гнём, ‑гняце́; зак., што.

Пры дапамозе чаго‑н. цяжкага зрабіць прагіб, выгіб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Зрабіць абмен, абмяняць. — І яшчэ адно, Андрэй Ігнатавіч, — шэптам загаварыў барадач, — трэба збыць тавар, прамяняць на чырвонцы, з імі спакайней... Якімовіч. // на каго-што. Адмовіўшыся ад каго‑, чаго‑н., аддаць перавагу другому. Ну і кожны з хлопцаў бадай што роднага бацьку прамяняў бы на .. [Піліпа]. Кулакоўскі. — Самасад ні на якія папяросы не прамяняю, — заявіў .. [Васіль], згортваючы цыгарку. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што, чаго і без дап.

Пасеяць у дадатак да ўжо пасеянага. Прысеяць яшчэ грэчкі. □ — Сеяў я, вунь колькі працы ўклаў. Гектары з чатыры жыта на полі стаіць. А што за жыта — каласок у каласок! .. Ну, там і ў лесе прысеяў... Сіўцоў. // Разм. Засеяць. Сяргей з дня ў дзень хадзіў на працадні, «соткі» прысеяў — трохі абжыліся. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пырну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што, чым.

Разм. Ударыць чым‑н. вострым. Саўка схапіў са стала нож з вострым канцом і пырнуў войта пад бок. Колас. Дзям’ян яшчэ раз пырнуў штыком.. [фашыста] ў грудзі і, забраўшы ўсю зброю, выйшаў на ганак. Кавалёў. — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пыхкаць.

2. Раптоўна і хутка заняцца агнём. Агонь .. [Падбярэцкі] расклаў адным махам — смалякі пыхнулі, як порах. Пташнікаў. Дасталі запалкі, падпалілі сухі ядловец, і касцёр адразу пыхнуў. Дубоўка. // Раптоўна загарэцца, засвяціцца ярчэй. Падышла дзяўчынка, высыпала з прыполу на вуголле шматкі бяросты. Ярка пыхнула полымя. Хомчанка. // Хутка і моцна пачырванець. Твар Казіміра зноў пыхнуў чырванню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)