*Раскаштро́біць ’растрапаць’, роскоштро́бъяны ’растрапаны (аб валасах)’ (Клім.). Да коштро́ба ’непрычасаны, непрычасаная’ (драг., Клімчук, вусн. паведамл.), якое, у сваю чаргу, звязана з каструбаваты (гл.) і пад. Змену зычнага ў корані слова (сш) трэба тлумачыць экспрэсіўным ужываннем. Параўн. раскатрубачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэкла́ма ’паведаленне аб якім-небудзь мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнення ўвагі’ (Булыка, СІС). З рус. реклама, якое з заходнееўрапейскіх моў. Крыніца — франц. réclame ’тс’ ад дзеяслова réclamer ’настойліва прасіць, патрабаваць’ < лац. reclāmāre ’гучна выкрыкваць; клікаць’ (Чарных, 2, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сею́м ‘бяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахо́бкі ’старыя малавартасныя рэчы’ (КЭС): «збірай свае варахопкі ды ідзі вон з хаты». Да *ворох ’куча, груда’ і суфіксаў ‑oba‑ і ‑ък. Аб суфіксацыі ‑oba‑ гл. SP, 1, 61–62. Пра *ворох Фасмер, 1, 355; Шанскі, 1, В, 168–169. -

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вахка ’расліна капытнік балотны, Calla palustris L.’ (Кіс., Інстр. II). Запазычанне з рус. вахка (таксама і ў форме вахта) ’Menyanthes’ і ’Calla palustris’, а гэта з угра-фін. моў (параўн. фін. vehka). Падрабязна аб рус. слове гл. Мяркулава, Очерки, 37–38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вашава́ць ’глыбока рыць’ (Шат.); ’калыхаць’ (Сцяц.), вашаваць|вайшаваць ’цяжка працаваць; падымаць, варочаць; калыхаць; рыць зямлю (аб свіннях)’. Параўн. польск. waszować ’выцягваць з вады бярвенні пры сплаве лесу’ і літ. vašúoti ’рваць, торгаць кручком; біць’ (гл. Весці АН БССР, 1969, № 4, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпі́та, лепі́та ’пячнік’, ’майстар нешта ляпіць з гліны’ (Янк. 1; маг., Нар. словатв.; КЭС, лаг.). Да ляпі́ць (гл.). Аб пашырэнні суфікса ‑іта, які з’яўляецца працягам балт. ‑i‑ta (Слаўскі, SP, 2, 38), на бел. моўнай тэрыторыі гл. Сцяцко (Афікс. наз., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясі́на, лесі́на, лесі́на ’адно дрэва на корані’, ’сухое дрэва’, ’ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял’, ’бервяно’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Ян., Юрч. Вытв.; рас., Шатал.; пух., Сл. ПЗБ; ТС). Да лес (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 155–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)