сысу́н, ‑а, м.
1. Дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці. Цётка Палагея, трымаючы за заднія ногі чорнагаловага сысуна, тройчы лінула на яго вады з кубка. Ермаловіч. // Разм. жарт. Маленькае дзіця; немаўля. // Разм. іран. Малады, нявопытны ў якой‑н. справе чалавек.
2. толькі мн. (сысуны́, ‑оў). Тое, што і млекакормячыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяду́н, седуна, м.
Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Цвёрда паверыць у што‑н., пераканацца ў чым‑н. Суддзі нарэшце ўпэўніліся, што ад сведак, якіх прывозілі адразу з астрога ў суд, карысці мала. Машара. Усе ўпэўніліся, што Канстанцін Раманавіч апроч таго, што дзелавы і прынцыповы, дык яшчэ просты і шчыры чалавек. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усёзна́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑пайцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. іран. Чалавек, які лічыць, што ён усё ведае. Калі Кляпнёў выпіў чарку, другую і ўвайшоў у сваю натуральную ролю ўсёзнайкі і балбатуна, Іван Васільевіч раптам ціхенька войкнуў і схапіўся за сэрца. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услу́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які ахвотна робіць паслугі каму‑н., гатовы ўслужыць. Проста не верылася, што гэты калючы чалавек мог быць услужлівы і пакорны. Бажко. / Пра памяць, уяўленне і пад. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фат, ‑а, М фаце, м.
1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы. Звонак.
2. Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.
[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітру́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Вельмі хітры чалавек. Заўважыўшы ў поцемках людзей, хітруга гэты адразу ж накіраваўся проста на іх. Дуброўскі. / Пра жывёл, птушак. — От хітругі, пранюхалі, што кукурузу будзем тут сеяць, — скардзіцца на гракоў Тася. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць пры рытмічнай працы гукі, падобныя на «чах-чах». Яшчэ чахкае труба электрастанцыі, па гулкіх драўляных тратуарах прайшло гуртам некалькі чалавек. Лобан. Пайшлі тралейбусы і трамваі. Чутно было, як воддаль на вакзале чахкаюць цягнікі. Сабаленка. Глуха за чыгункай пры лесе чахкала лесапільня. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùlti ’гніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмарить ’надуцца, зазлаваць’, хмура ’пахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)