Пліша́ль ’абсевак’ (шарк., ЛА, 2) утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑аль ад плеш, якое ад *plěx‑ і суф. *-ь. Да плех 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праско́к ’кадык’ (рас., Шатал.), проско́к ’грыжа’ (ганц., Сл. ПЗБ). Зваротны нульсуфіксальны дэрыват ад праскочыць, праскокваць < скакаць (гл.), г. зн. рухацца (пры глытанні, націсканні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пазна (пры́пызна, прі́пызна) ’позна, пазнавата’ (Бяльк.). Рус. смал. при́поздно ’надта позна’. Да позні, позна з прыстаўкай пры (гл.), што перадае непаўнату прыметы дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубцы́ ’адзенне старое, рванае’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, кантамінацыя рубы ’добрае адзенне’ (гл.) і рубцы, рубец ’шво пры сшыванні двух кавалкаў тканіны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрадзі́, скрядзі́ ‘кавалак мяса жывёліны, якое сапсавалі пры забоі’ (воран., LKK, 16, 189). З літ. skerdžiaĩ ‘тс’ < sker̃sti ‘рэзаць, заколваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губны́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да губы ​1. Губныя мышцы. // Прызначаны для губ. Губная памада.

2. Які вымаўляецца пры ўдзеле губ; лабіяльны (пра гукі). Губныя зычныя.

•••

Губны гармонік гл. гармонік.

губны́ 2, ‑ая, ‑ое.

Гіст. Які мае адносіны да губы ​3. Губны стараста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбу́к, ‑у, м.

1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. / у знач. зб. Нарэзаць бамбуку.

2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку. Б. Стральцоў.

[Малайск. bambu.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца, ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак.

1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы. Гаўрылкін.

2. Зал. да берагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. блакіраваць (у 2 знач.) і блакіравацца ​1.

2. Сукупнасць прылад для блакіровачнай сістэмы рэгулявання руху цягнікоў. // Сістэма сігналаў, пры дапамозе якіх паказваецца, заняты ці свабодны чыгуначны пуць.

3. Сістэма блокаў якога‑н. механізма. Блакіроўка навяснога культыватара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акало́дак, ‑дка, м.

1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць сталую пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка. Шынклер.

2. Падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка ў дарэвалюцыйнай Расіі.

3. Уст. Лячэбны пункт пры воінскай часці. [Старшыня:] — Заўтра я павяду ўсіх.. у акалодак рабіць уколы. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)